Чыноўнікі ад культуры, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях, трапяць пад санкцыі ЕС
1444 / 0
30.10.2020

Чыноўнікі ад культуры, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях, трапяць пад санкцыі ЕС

На падставе шматлікіх зваротаў грамадзян, што ідуць у наш адрас, а таксама пасля шэрагу кансультацый з прадстаўнікамі беларускай і еўрапейскай культурнай супольнасці, Беларускі фонд культурнай салідарнасці выносіць на парадак дня зацвярджэнне спіса асобаў, якім будзе забаронены ўезд у краіны Еўрапейскага саюза.

1. Бондар Юры Паўлавіч - міністр культуры Рэспублікі Беларусь;
2. Дрыга Ірына Уладзіміраўна - начальнік галоўнага ўпраўлення міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, аўтар "чорных спісаў";
3. Карчэўская Наталля Уладзіміраўна - першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь; часова выконвае абавязкі рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва;
4. Грамада Валерый Іванавіч - намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь;
5. Баразна Міхаіл Рыгоравіч - рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў;
6. Кунцэвіч Андрэй Міхайлавіч - намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, куратар у сферы культуры;
7. Карпенка Ігар Васільевіч - міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь;
8. Пятровіч Аляксандр Яўгенавіч - генеральны дырэктар Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь;
9. Гедзіч Ігар Мікалаевіч - дырэктар Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатра;
10. Курда Валерый Уладзіміравіч - дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі";
11. Елізар'еў Валянцін Мікалевіч - мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь;
12. Дулава Кацярына Мікалаеўна - рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
13. Рудзікава Віталіна Уладзіміраўна - начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама;
14. Шастакоў Аляксандр Віктаравіч - намеснік начальніка упраўлення культуры Мінгарвыканкама;
15. Скалабан Павел Вітальевіч - генеральны дырэктар УП "Кінавідэапракат", раней - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама;
16. Пракапцоў Уладзімір Іванавіч - генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Падставай для ўключэння дадзеных асобаў у спіс візавых санкцый з'яўляюцца пацверджаныя факты іх непасрэднага дачынення да парушэння права на свабоду творчага самавыяўлення, а таксама да рэпрэсій у дачыненні да студэнтаў ВНУ, супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў культуры і незалежных творцаў (пагрозы, звальненні, забарона і цэнзура мерапрыемстваў).

Канчатковы варыянт спісу будзе зацверджаны ў бліжэйшы час.

Усе пытанні і прапановы просім пакідаць у каментарыях і асабістых паведамленнях.

Просім таксама дасылаць нам дакументы, якія пацвярджаюць факт ціску і рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры (загады аб звальненненні ды інш.)

 

Кантакты

E-mail: BFKS2020@protonmail.com

Facebook: https://www.facebook.com/bcsfbel

Тэгi: