N.R.M.: «Мы любім перамагаць!»
3483 / 5
03.02.2014

N.R.M.: «Мы любім перамагаць!»

Пераможцам 2-га туру CD-чарту на Tuzin.fm стаў гурт N.R.M. з альбомам «Д.П.Б.Ч.». Самі музыкі лічаць яго сапраўды вартым найвышэйшае ўхвалы.

Цяперашні вакаліст, аўтар песень і прадусар гурта N.R.M. Піт Паўлаў перамозе на Tuzin.fm усьцешыўся: «Наш гурт заўсёды перамагае ва ўсім, у чым бярэ ўдзел. Безумоўна, мы любім перамагаць і кожная перамога прыносіць нам задавальненьне», — кажа музыка. Ад імя N.R.M. па сеціве нават распаўсюджваўся банэр з заклікам да прыхільнікаў падтрымаць «Д.П.Б.Ч.».

«У мінулым туры N.R.M. не хапіла літаральна двух галасоў да перамогі, прычым зусім бяз нашага ўмяшальніцтва. Нам гэта падалося несправядлівым, таму вырашылі заахвоціць слухачоў, каб дакладна перамагчы», — кажа Піт. Ён сапраўды лічыць апошнюю працу свайго гурта годнай найвышэйшае ўхвалы і моцна крыўдуе, калі нехта не падзяляе гэтае думкі. Іншых вартых увагі працаў у гэтым туры Піт ня бачыць, прынамсі для сябе.

N.R.M. працягвае даваць канцэрты ў падтрымку свайго альбому. 28 лютага заплянаваны выступ у Віцебску, у сакавіку — у Баранавічах.

SB, Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    03.02.2014 / 15:05

    Пытаньне да тых, хто падтрымаў гурт у чарце: за што вы любіце цяперашні N.R.M.?

  • Андрэй Філіпчык
    Андрэй Філіпчык / адказаць
    03.02.2014 / 20:57

    Па інэрцыі і з надзеяй, што Паўлаў падцягне вакал (апошнія канцэрты значна лепш, чым раней)

  • bulbanik / адказаць
    04.02.2014 / 00:30

    за тое, што працягваюць сваю музычную лінію. гэта легенды і ім зараз як ніколі патрэбна падтрымка!
    за імя, за ідэі іх песень, за кананічнае гучанне, за мову

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    05.02.2014 / 16:37

    Між іншым, сёлета 15 год кліпу "Песьня пра каханьне" гурта N.R.M., які немагчыма было знайсьці ў прыстойнай якасьці ў сеціве. З гэтай нагоды на просьбу "Тузіна" рэжысэр відэа Анатоль Вечар перавёў ролік з бэтакаму ў лічбавы фармат! Выстаўляем гэты чароўны наіў!
    http://www.youtube.com/watch?v=11SyHH0VjpU

  • Jauhien Sokalau
    Jauhien Sokalau / адказаць
    07.02.2014 / 10:47

    Настальжы) А пры глыбокі сымбалізм гэтага відэа ў сп. Вечара не запыталіся)? Што ў ім да чаго, ніпаняць)

  • КАМЕНТАВАЦЬ