Deviation

Deviation

Панк-гурт з Горадні, заснаваны ў 1993. Пасьля дэбютнага канцэрту лідэр каманды Стас Пачобут быў асуджаны на 15 сутак за песьню "Міліцэйскі тэрор". Большасьць песень мае палітычную афарбоку анархічнага зьместу, а таксама зьмяшчае зьнішчальную крытыку існуючай улады. Да 1998 гурт не даў ніводнага легальнага канцэрту. Пераможцы "Басовішча-1999", прызнаны найлепшым беларускім рок-гуртом у 1999 годзе па вэрсіі "Музычнай газэты". Мае ў дыскаграфіі 4 альбомы. З 2010 не вядзе актыўнай дзейнасьці ў сувязі з пераездам Стаса Пачобута ў Пецярбург.
Няма вынікаў.