Тацяна Беланогая

Тацяна Беланогая

Сьпявачка, паэтка. Нарадзілася 26 чэрвеня 1984 у Менску. Выконвае песьні на свае вершы, а таксама на вершы Я.Янішчыц, А.Сыса, Д.Бічэль, Ч.Мілаша ды інш. Ляўрэатка фэстывалю "Зоркі Маладэчна" (2003), Гран-пры на фэсьце "Бардаўская восень" (2004), польскім фэстывалю "OPPA-2006", удзельнічала ў Sopot Bards Meeting-2008. Мае шэсьць альбомаў, брала ўдзел у запісе праектаў "Дні лятуць/Песьня з-за кратаў", "З крывіцкай сям'і" ды інш.
4857 / 0
01.04.2014
Тацяна Беланогая рыхтуе на «Травень» безьліч прэм’ераў (аўдыёпрэм’ера, відэа)

Тацяна Беланогая рыхтуе на «Травень» безьліч прэм’ераў (аўдыёпрэм’ера, відэа)

Краса беларускай сьпеўнай паэзіі Тацяна Беланогая выступіць на фэстывалі «Травень» з праграмай, складзенай з абраных песень альбому «Сьвятло і цені» ды засьпявае зусім новыя песьні на вершы Яўгеніі Янішчыц і Дануты Бічэль.