Залатыя яблыкі

Залатыя яблыкі

Адзін зь першых біг-біт ансамбляў у музычнай гісторыі Беларусі. Заснаваны ў 1966 годзе. У «залатым» складзе ВІА адзначыліся: Анатоль Воўк – гітара, Лявон Барткевіч – вакал, Аляксандар Сарокін – гітара, Андрэй Гітгарц – клявішы, Чэслаў Паплаўскі – скрыпка, Якаў Левін – бас, Ігар Карасьцелёў – бубны, Ігар Сямірэчанскі – тэхнік. У якасьці запрошаных музыкаў далучаліся скрыпач Валянцін Бадзьяраў, вакалісткі Ядвіга Паплаўская, Людміла Ісупава, Вольга Аліпава. Расфармаваны ў 1971 годзе.
4772 / 1
17.02.2017
!OUT: «Залатыя Яблыкі» — тыя, хто апярэдзіў «Песьняроў» (+прэм'ера запісаў 1970 году)

!OUT: «Залатыя Яблыкі» — тыя, хто апярэдзіў «Песьняроў» (+прэм'ера запісаў 1970 году)

Tuzin.fm распавядае пра адзін зь першых біг-біт ансамбляў Беларусі і ўпершыню публікуе запіс іх песень, зроблены на Беларускім радыё амаль паўстагодзьдзі таму.