Nizkiz. Гімн людзям, здольным на сьмелыя ўчынкі (аўдыё)
У аўдыёчарце на Tuzin.fm стартуе новая беларускамоўная кампазыцыя гурта Nizkiz, якую музыкі прысьвячаюць людзям, здольным на сьмелыя ўчынкі.
«Цяпер і далей» напісаная пад уражаньнем ад удалага беларускамоўнага дэбюту магілёўскага гурта. Іх песьня «Гуантанама» была прынятая на ўра, у тым ліку ў чарце на Tuzin.fm. Кампазыцыя па выніках сэзону 2013/2014 трапіла ў лік 12 галоўных беларускіх гітоў.
«Скажу банальна, але праўду — наша новая песьня пра каханьне. Пра такое няўлоўнае пачуцьцё, калі ты апынаесься на мяжы: яшчэ кахаеш, але ўжо думаеш пра тое, каб сыйсьці, бо разумееш, што будучыні няма. Я называю гэтую песьню гімнам людзям, якія здольныя на сьмелыя ўчынкі і могуць прыняць рашэньне ў складанай сытуацыі», — распавядае вакаліст Nizkiz Аляксандар Ільін.
Музыкі спадзяюцца, што іх песьня паўторыць посьпех іх першага беларускамоўнага сынглу. У іх ужо гатовы новы альбом. Увосень гурт едзе з канцэртамі ў Берасьце, Менск, Віцебск, Рагачоў, Гомель, Наваполацак, а наступны год пачне з канцэртнай прэзэнтацыяй сьвежай плыты. За навінамі Nizkiz можна сачыць празь іх афіцыйную суполку.
Nizkiz — Цяпер і далей (музыка гурта, словы Аляксандра Ільіна і Віталя Рыжкова). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Tuzin.fm, фота з суполкі Euraradio Music
Гайдаецца сьвет у гэтым сьвятле —
не ідэальны, не ідэальны.
Ня ведаю як, тану ў малацэ —
так нерэальна, усе нерэальна.
Ня веру сабе,
ня веру ізноў.
Цяпер і далей —
ня будзе балець.
Я мог уцякаць,
я мог, але як?
Цяпер і далей —
ня будзе балець.
Ідзі і глядзі: на самым краі,
не адрываясь, не адрываясь,
раблю толькі крок і проста лячу.
Так нерэальна мая рэальнасьць.
бадзёры гіт! нават лепей за гуантанаму )
Нагадала BrainStorm. Guantanama значна лепш. Амаль кожны дзень слухаю па дарозе да працы)
Дзьмітрый, а Вы часам не за Парната імя Ахрэмчыка?
КАМЕНТАВАЦЬ