Нас у Маскве не зразумеюць
У альбомным чарце на TuzinFM бярэ ўдзел супольны музычны праект «Нас у Маскве не зразумеюць», прэзэнтацыя якога адбылася на тэлеканале «Белсат» у навагоднюю ноч.
«Нас у Маскве не зразумеюць» — навагодняе тэлешоў, якое рэалізавала каманда парталу TuzinFM і тэлепраекту Belsat Music Live разам зь Лявонам Вольскім. У ім гучаць гіты беларускага року 1980-х — пачатку 2000-х. Песьні гуртоў «Мроя», «Бонда», «Мясцовы час», «Уліс», «Новае неба», «Крама», N.R.M., Neuro Dubel выканалі найлепшыя айчынныя музыкі розных пакаленьняў: Юры Стыльскі («Дай дарогу!»), Аляксандар Ільін (Nizkiz), Алесь Лютыч (:B:N:), Валерыя Валадзько (Harotnica), Натальля Куніцкая (Mustelide), Паліна Рэспубліка (Palina), Сяргей Башлыкевіч (Leibonik), Дзяніс Тарасенка (РСП), Алесь Дзянісаў (Dzieciuki) і ўласна сам Лявон, які выканаў разам з шэрагам знакамітых беларускіх музыкаў, якія гралі ў музычным фільме ролю ідэолягаў.
Песьні для тэлепраекту пісаліся па прынцыпе Belsat Music Live, то бок — ужывую непасрэдна падчас здымак. Усе песьні былі запісаныя пры падтрымцы прафэсійных музыкаў — Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Канстанцін Гарачы (клявішы), Павал Мамонаў (бубны), Павал Трыпуць (гітара). Над гукам працаваў Андрэй Акатаў і Ўладзіслаў Усенка.
Глядзець відэа/спампаваць альбом цалкам/слухаць арыгіналы
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ