Падзяка сэрца
2039 / 0
03.08.2019

Uzari. У сваёй стыхіі

Cьпявак Uzari прэзэнтуе на TuzinFM кліп на песьню «Падзяка сэрца» рэжысэркі Ганны Герт.

Кліп «Падзяка сэрца» зьняты ў падтрымку аднайменнага дэбютнага альбому. Праца вялася ў Менску. Рэжысэркаю выступіла Ганна Герт, а апэратарам-пастаноўшчыкам стаў Аляксандар Вавілаў. Відэа мусіла падкрэсьліць сымбалізм кампазыцыі, зазначае выканаўца.

«Галоўны сымбаль відэа — гэта бягучы конь, які ўвасабляе інтэлект, шляхетнасьць і дынамічны рух думкі. Легенды і фальклёр нашага народу часта надзяляюць каня магічнай сілай, асацыююць з моцай імпэтнага ветру, агню, вады і ўрадлівай зямлі. Таму мы паспрабавалі перадаць атмасфэру кожнай стыхіі. Таксама ў кліпе шмат таемных сэнсаў, няхай глядач прачытае іх сам», — кажа сьпявак.

Uzari — Падзяка сэрца (рэжысэр — Ганна Герт)

TuzinFM