Płastyka
9217 / 0
26.10.2016

Akute. Сьмяротны нумар

У чацьвертым альбоме гурт Akute працягвае балянсаваць паміж жыцьцём і сьмерцю ў лірыцы і ўдала спалучаць арыгінальныя знаходкі з штампамі ў музыцы.

Над альбомам «Плястыка» Раман Жыгараў і Стас Мытнік працавалі два гады. У гэты час да іх далучылася бубначка Віка Фэйтс. На гучаньне яна асабліва не паўплывала, але дадала музычнай пэўнасці ў канцэртным гучаньні пасьля зьмены двух бубначоў. Пісалі альбом у Магілёве, а Віка свае партыі запісала ў Менску, зьвядзеньне і майстарынг па традыцыі ўжо рабілі ў Кіеве, у студыі Дзьмітрыя Іванея. Рома кажа, што такі досыць працяглы час працы над рэлізам дазволіў ім адшліфаваць песьні для сябе і давесьці іх да поўнай дасканаласьці. Тое, што гучыць у «Плястыцы» музыкі называюць «сьмерць-рокам», маючы на ўвазе сваю лірыку. Але пры гэтым месца для пазытыву яны пакідаюць.

Над альбомам працавалі:

Станіслаў Мытнік — гітары, вакал
Раман Жыгараў — бас-гітара, вакал
Vicky Fatez — бубны

музыка: Станіслаў Мытнік/Раман Жыгараў
словы: Раман Жыгараў

запіс — Андрэй Немянкоў, SWN Records (Магілёў)
запіс бубноў — Stinger Record (Мінск)
зьвядзеньне і майстэрынг — Дзьмітры Іваней, Ivaney Sound

вокладка: студыя Adliga

Спампаваць альбом адным файлам можна на лэйбле «Пяршак».

Tuzin.fm