Мінімалістычны і манерны шансон ад Такінданга (прэм’ера)
Свой сольны альбом «Hostel» лідэр гурту Recha запісаў у Празе разам з удзельнікамі The Unlimited Trio.
«Hostel» — гэта вынік супрацы Андруся Такінданга (голас) з Алесем Ясінскім (баян, фартэпіяна, гітара) ды Ільлём Чарнаклінавым (альт). У песьні «Несалідныя» дадатковы вакал запісаў Аляксей Жбанаў. «Я вырашыў аб’яднаць у адзін альбом свае дэпрэсіўныя і беспрытульныя песьні, якія граліся на сольных выступах. Бо для Recha ці Harotnica яны занадта асабістыя», — тлумачыць Андрусь.
Музыкі працавалі над песьнямі ў Празе. За музычную частку цалкам адказваў Алесь Ясінскі, ён зрабіў аранжыроўкі кампазыцыяў і выступіў у якасьці саўндпрадусару альбому. «Алесь ня толькі выдатны музыка, але яшчэ і інтэлектуал, што паважліва, чуйна ставіцца да тэксту. З нашага дыялёгу і паўстаў „Гостэл“ у завершаным выглядзе», — распавядае аўтар «Гостэлу». Стыль гэтай працы Андрусь вызначае, як «мінімалістычны і манерны шансон».
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ