#коджыцьця
11149 / 1
27.06.2018

:B:N:. Як разгадаць код жыцьця

У альбомным чарце на TuzinFM возьме ўдзел шосты нумарны дыск ад некалі бярозаўскага, а цяпер менскага гурта :B:N:, які фіксуе цяперашні стан музыкаў.

«#коджыцьця» — гэта этап жыцьцёвага шляху, які пачаўся ў далёкім 1999 годзе, пішуць музыкі ў анатацыі да свайго альбому. Яны нават узялі ды перарабілі па-новаму адну са сваіх першых песень «#крычыш», бо лічаць яе жыцьцёвай і актуальнай. Агулам жа, адзіны нязьменны ўдзельнік калектыву Алесь Лютыч называе песьні з новага дыску «свайго роду ДНК гурта». Кажа, што гэтыя трэкі ствараліся ледзьве ня з самага пачатку ўзьнікненьня калектыву. А натхненьне бралася адусюль — ад таго, што наўкол і ад таго, што ўнутры. «Хочаце разгадаць код жыцьця — проста рабіце сваю справу шчыра і з душой і як мага менш азірайцеся назад!» — такая парада ад гурта з 19-гадовай гісторыяй.

Альбом запісваўся на студыі Stinger Records, а зьвядзеньне і майстарынг рабілі на Ivaney Sound у Кіеве і Nerv-R у Менску. Кіраўнік Ivaney Sound, украінец Зьміцер Іваней выступіў саўндпрадусарам альбому.

Спампаваць «#коджыцьця» можна на лэйбле «Пяршак».

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ: