«Дрымон». Шчасьце быць апошнім
Гурт, які стварылі шоўмэн ды журналіст разам з дырэктарам «Графіці», сабраў на свой дэбютны альбом песьні, напісаныя цягам амаль 20 гадоў, і даў назву дыску «Апошні».
Уласна гурту «Дрымон» — усяго пару гадоў, але іх песьням куды болей. Напрыклад, тэкст «Углядзіся» напісала Кацярына Пытлева яшчэ ў 1999 годзе. Частку песень вакаліст каманды Ільля Маліноўскі стварыў яшчэ ў школьныя часы, але ёсьць і тыя рэчы, якія нарадзіліся падчас студыйнай працай над альбомам.
А праца была доўгаю. На стварэньне пласьцінкі пайшло блізу двух гадоў. Як жартуюць музыкі, калі справа дайшла да неабходнасьці неяк назваць альбом, дык яны не былі перакананыя, што будзе працяг, таму назвалі яго «Апошнім». Ільля Маліноўскі, што працэс ішоў настолькі марудна, што нават здалося, што жонкі павыганяюць музыкаў з кватэраў, ня ўбачыўшы ніякага плёну. Але ў выніку працы ніводная сям’я не распалася, і ўсе засталіся задаволенымі тым, што атрымалася, сьведчыць другі стваральнік каманды Аляксей Ажогін, вядомы таксама як дырэктар клюбу «Графіці». Ільля ды Аляксей завуць сваю каманду кранальна — «олд-бойз-бэнд».
Мусіць з таго, што ў альбоме сабраныя песьні розных гадоў, ён атрымаўся атрымаўся розным па фарматах і настроях, бязь нейкай дакладнай канцэпцыі, але пры гэтым ягоныя аўтары пэўныя, што агульны малюнак, стылістыку і абраны музычны кірунак дакладна можна прасачыць. Уся праца над альбомам вялася ў мінскай студыі Stinger Record. У дыск увайшлі 12 беларускамоўных кампазыцыяў, а таксама рэмікс на песьню «Цар гары», які зрабіў Subway Funk (Павал Рапінчук).
Сачыць за навінамі каманды можна праз іх афіцыйную суполку.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ