Piarevaracien. Блэк-мэтал з краю блакітных азёраў
Блэк-мэтал-гурт Piarevaracien запісаў пяты студыйны альбом «Nad Krajem Braslauskich Aziorau», які выйшаў адразу на двух лэйблах — у Францыі і Польшчы.
У альбом увайшло сем трэкаў, якія музыкі называюць «гімнамі годным людзям і сьпевамі пра вернасьць сваёй зямлі». «Мы пяем на агульначалавечыя, так і глыбока асабістыя тэмы, — зазначыў лідэр гурта Winter Forest. — А ў музычным пляне ў нас атрымалася стылёвая эклектыка, дзе блэк-мэталічныя рыфы перамяжоўваюцца з панк-рок-матывамі».
Альбом запісваўся і зводзіўся ў Менску, а пабачыў сьвет на польскім лэйбле Werewolf Promotion і францускім Crush the Desert. У 2016 годзе на гэтым жа лэйбле выйшаў альбом «Spadčyna/Heritage», запісаны разам з былымі вакалісткамі гурта Gudа.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ