«Крама» зьняла першы прафэсійны кліп (відэапрэм’ера!)
Гурт «Крама» прадстаўляе на Tuzin.fm кліп на песьню «Дзяўчынка». Музыкі называюць яго першым сур’ёзным кліпам за ўсю гісторыю існаваньня каманды.
Да здымкаў кліпу на адну зь песень з свайго новага альбому гурт «Крама» падыйшоў адказна. Дагэтуль было некалькі ролікаў, але ўсе яны, як зазначае гітарыст Сяргей Трухановіч, былі зьнятыя на хуткую руку і ніводзін зь іх «крамаўцаў» не задавальняў. Новае відэа даверылі здымаць маладому рэжысэру Андрэю Ляўковічу. У яго даробку анімацыйны кліп для амэрыканскага гурта Isodora Crane і перамога на фэсьце мабільнага кіно Smartfilm. Андрэю было прапанавана на выбар дзьве песьні — «Дзякуй Богу мы ідзем дамоў» і «Дзяўчынка з шклянымі вачыма».
«Я абраў „Дзяўчынку“ без ваганьняў, бо яна больш мэлядычныя і добра падыходзіць для візуалізацыі, — кажа рэжысэр у камэнтары для Tuzin.fm, — Паколькі гэтая песня зьвязана з асабістымі перажываньнямі, то я пастараўся стварыць атмасфэрны кінаматаграфічны эмацыйны відэакліп».
Матэрыял для відэа здымалі ў два дні. «Мы падыйшлі грунтоўна, як ніколі: узялі ў арэнду на ноч Тэатар беларускай драматургіі, паставілі сьвятло і гук і здымалі да раніцы. Сюжэтную лінію зь дзяўчынай Андрэй здымаў ужо бяз нас на вуліцах Менску», — апавядае гітарыст «Крамы» Сяргей Трухановіч.
Працай над «Дзяўчынкай» музыкі засталіся задаволеныя. Цалкам магчыма, што ў будучыні Андрэя Ляўковіча запросяць яшчэ раз. «Я буду рады зрабіць нешта яшчэ для гэтай каманды, якая ўвасабляе для мяне ўсю хвалю беларускага року», — кажа рэжысэр.
Песьня «Дзяўчынка» ўвойдзе ў новы альбом «Крамы» пад назваю «Белая вада», праца над якім практычна завершаная. Лідэр «Крамы» Ігар Варашкевіч з задавальненьнем апавядае пра будучы рэліз: «Альбом абяцае быць вельмі моцным і сур’ёзным, бо ён ужо прайшоў праверку часам. Аніводнай прахадной песьні ў ім ня будзе. Як ні дзіўна, у дыск увойдзе нямала лірычных твораў. Ён пачаў стварацца ў няпросты час (пасьля сьнежня 2010 году — ТГ), але песьні будуць не пра гэта. Як у „Океана Ельзи“, якія сьпяваюць пра каханьне, але зьяўляюцца пры гэтым сымбалем свабоды ва Ўкраіне. Жартую, канечне, але мушу сказаць дакладна: альбом будзе добры!»
Рэліз альбому гурта «Крама» — «Белая вада» заплянаваны на восень.
Відэапрэм’ера на Tuzin.fm. Крама — Дзяўчынка (музыка гурта, словы Зьмітра Лукашука).
Рэжысэр: Андрэй Ляўковіч
Апэратары: Андрэй Ляўковіч, Вадзім Пацееў
Акторка: Валерыя Лютарэвіч
Tuzin.fm
Даже досмотреть до конца тяжело, камера дергается и все кружится так, что начинает мутить и болят глаза. Когда слушаешь слова, вообще не возможно поверить, что это взрослый человек поет, похоже на первые школьные стихи. Не ожидал от Крамы.
2 Max
падобна, Вы ніколі не перакладалі замежныя гіты)
не варта блытаць тэкст і верш
С БОЛЬШИМ ОГРОМНЫМ ПРОСТО ТРУДОМ ДОСМОТРЕЛ. ПЕСЬНЯ ЦУДОУНАЯ! А ВОТ РЕЖИССЁР ПОДКАЧАЛ - СПАТЬ С МАЛОЛЕТНЕЙ АКТРИСОЙ НЕ ЕСТЬ РЕЖИССУРА. МЕНЯ САМЫЙ БОЛЬШОЙ АВТОРИТЕТ В НАШЕМ КИНО ХУДОЖНИК-ПОСТАНОВЩИК ИГНАТЬЕВ Е.А. МОЙ КРЁСТНЫЙ И ПО КИНО И ПО ЖИЗНИ И ПО ЦЕРКВИ НАУЧИЛ НИКОГДА НЕ СПАТЬ СО СВОИМИ АКТРИСАМИ - ПЕРЕСТАНУТ СЛУШАТЬСЯ. ВОТ ЭТО ЗДЕСЬ И ПРОИЗОШЛО, СУДЯ ПО ВСЕМУ... А ФИНАЛ ПОПРАВИЛ СИТУЁВИНУ ПРОСТО. ГЕНИАЛЬНО БЫЛО БЫ,ю НО КАК НЕ СКАЖУ... СМ.МОЙ ФЭЙСБУК - Я СНИМАЮ МНОГО(!) ЛУЧШЕ И ДЕШЕВЛЕ ЗАПРОСТО...
и Актрисы у меня много УниКальнее и просто намного лучше... Руслан ЗГОЛИЧ кинорежиссёр самый титулованный
ДАЖЕ ВСЕХ ЗНАЮЩАЯ СТАРУШКА РЕДАКТОР, СЦЕНАРИСТ, РЕЖИССЁР, ДИРЕКТОР ТЕЛЕКИНООБЪЕДИНЕНИЯ БЕЛАРУСЬФИЛЬМА, ВОСПИТАВШАЯ ВСЕХ ФИЛЬМАМИ СВОИМИ ПРО БУРАТИНО И КРАСНУЮ ШАПОЧКУ - НЕ ЗНАЕТ ТАКОГО "рЕЖИССЁРА" И "оПЕРАТОРА" КАК ЭТОТ САМОуЧКА андрей!
КАВЕЛАШВИЛИ Изольда Дмитриевна из Менска
фігасе... Дабразычліва як )
Што вы так накінуліся? Мне спадабаўся кліп, нармалёва зняты па беларускіх мерках!
"Гомельскі вальс" той жа Крамы быў цікавей зьняты -
http://www.youtube.com/watch?v=Rty9FlByu-Q
крама - беларускі lady pank! а нават і лепей. ускладваю вялікі спадзяванні на іх новы альбом! жывыя легенды павінны падараваць чарговыя шэдэўры
КАМЕНТАВАЦЬ