Кліп месяца на «Тузіне»: Pauline — «Пачакай» (відэа)
Сьпявачка ў мінулым сэзоне скарыла з гэтым творам аўдыёчарт, пасьля чаго прадставіла на яго кліп і цяпер сьвяткуе перамогу ў гіт-парадзе відэа.
Pauline пераканаўча перамагла ў першым туры галасаваньня ў новым музычным сэзоне за найлепшыя беларускія кліпы. «Гэтая перамога для мяне стала яшчэ больш нечаканай, чым перамога ў свой час у аўдыёчарце. Мне безумоўна вельмі прыемна, што гэты кліп камусьці прыйшоўся даспадобы. Рыхтавалася відэа доўга, чакалі доўга, але ўсё ж такі напэўна гэта было варта таго. Вялікі дзякуй рэжысэрам Дзіму Ляўкоўскаму ды Марыі Манаковай. І, канечне, падзяка акторам Тама і Лу», — кажа з нагоды перамогі Pauline.
Сама Паўліна зь цікавасьцю сачыла за галасаваньнем сачыла, нават сама галасавала. Ведае, што свой голас за яе аддавала штодня маці, а таксама сябры і некаторыя калегі. Сьпявачка цікавалася і працамі калегаў. Асабліва ёй спадабаліся кліпы гуртоў Bosae Sonca і Martin S.: «Яны прынцыпова розныя, але абодва цікавыя, з пэўнай атмасфэрай, якая здольная трапіць у настрой гледача. Я якраз люблю песьні і кліпы з настроем, хай там ня будзе грандыёзнага сюжэту, дастаткова, каб у працы прысутнічалі пачуцьці і настрой».
Цяпер Pauline набірае жывы склад музыкаў, каб актыўна канцэртаваць. Сьпявачка запрашае да супрацы ахвотных, у прыватнасьці клявішніка і бубнача (сувязь). Паралельна яна рыхтуе акустычную праграму разам з гітарыстам, каб ужо ў найбліжэйшы час даць некалькі выступаў.
Tuzin.fm
Браво танцорам!!
КАМЕНТАВАЦЬ