Zatoczka віншуе з Днём Волі сынглам #вяртаеммову
4856 / 1
25.03.2015

Zatoczka віншуе з Днём Волі сынглам #вяртаеммову

Гурт прадстаўляе на Tuzin.fm свой новы рэліз, у які ўвайшлі тры песьні: «Беларусь», «Мова» і «Свабода».

З нагоды выхаду сынглу гурт падрыхтаваў зварот да слухачоў:

«Мы зьвяртаемся да ўсёй сьвядомай моладзi, якая мае гонар і хоча быць сапраўднымі Беларусамі з асноўнай нацыянальнай прыкметай — нашай мовай.

Да вашай увагi наша новая праца #вяртаеммову. Гэта сынгл з трох песен («Беларусь», #вяртаеммову i «Свабода»), — кожная з каторых адлюстроўвае сучаснае жыцьцё ў нашай краiне.

Мы лiчым, што абавязкова трэба адраджаць нашую мову. Трэба расказваць адкуль яна ўзялася, яе гісторыю і сучасны стан. Каб людзям самім станавілася сорамна ня ведаць яе і не карыстацца ёй.

Мову магчыма вярнуць народу. І гэта трэба рабіць. Мы ўпэўненыя, што магчымасьць для гэтага цяпер ёсьць!

Вiншуем усіх Беларусаў са сьвятам! З Днём Волi

Гурт Zatoczka летась адрадзіўся пасьля чатырохгадовага маўчаньня, істотна зьмяніўшы падыход да справы і гучаньня. Гурт вядомы найперш дзякуючы песьням «Хакей», «Шэрыя», «Хуліганы». У 2009 годзе запісаў дэбютны альбом. У 2012 годзе ўдзельнічаў у вялікім канцэрце ў Гданьску ў межах адкрыцьця чэмпіянату Эўропы па футболе. Уладальнік прызу глядацкіх сымпатыяў на Seven Fesival-2012 (Польшча). Удзельнічаў у саўндтрэку да фільму «Околофутбола-2» (Расея). Лідэр каманды Макс Астравухаў агучыў у інтэрвію Tuzin.fm ідэю «чацьвертай сцэны»: «Мы чужыя ва ўсіх тусоўках, недзе нас лічаць левымі, недзе правымі, таму і зьявілася ідэя чацьвертай сцэны. Новай, радыкальнай, бо на дадзены момант беларуская музыка — пффф… Я хачу аб’яднаць усіх вакол гэтай ідэі ды рабіць фэсты, спорт-турніры, разьвіваць мову, падтрымліваць здаровы лад жыцьця ды іншае».

За навінамі гурта можна сачыць праз афіцыйную суполку.

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ: