Паліна Рэспубліка. Вясна назаўжды (прэм’ера альбому!)
8152 / 0
12.05.2015

Паліна Рэспубліка. Вясна назаўжды (прэм’ера альбому!)

Сьпявачка Паліна Рэспубліка прадстаўляе на Tuzin.fm свой дэбютны альбом, прысьвечаны вясьне і закаханасьці. Наіўны, тонкі і пяшчотны.

Паліна папярэджвае: на альбоме «Бясконцы красавік» няма новых песень. Амаль усе творы напісаныя ў пэрыяд ейных 16—17 гадоў. «Для мяне гэты ўзрост — бясконцая вясна і пяшчота, бясконцая закаханасьць і захопленасьць, калі ты ўсё ўспрымаеш вельмі блізка, наіўна, тонка, уважліва, калі ўсё мае значэньне і ты перапоўнены жыцьцёвай энэргіяй. Менавіта гэтыя адчуваньні я вельмі хацела захаваць у альбоме і зь імі звязаная назва і агульная канцэпцыя».

Агулам у студыі праца над альбомам вялася бясконцыя тры гады. «Па-першае, стварэньне альбому гэта сур’ёзнае фінансавае выпрабаваньне, на якое трэба наважыцца. Па-другое, падчас працы паўстае шмат ідэалягічных пытаньняў і спрэчак. Мы зьмянялі і аранжыроўкі, і трэк-ліст альбому і нават тэксты».

Словы і музыку Паліна піша сама, а аўтарам усіх інструмэнтальных партыяў стаў гітарыст Уладзімер Пыльчанка, вядомы таксама з удзелу ў гуртах HandmadE, Markuts Band. Матэрыял для альбому запісваўся на студыі «Бегемот» у Аляксея Зайцава, а таксама на студыях Hukapis і Mapletree. У запісе ўдзельнічалі Джэймс Глюк (бас), Юры Мартынаў (бубны), Аляксандра Аляксюк (віялянчэль) ды яшчэ шэраг запрошаных музыкаў. «На тое, каб дасягнуць поўнага ўзаемапаразуменьня нам спатрэбілася нямала часу, — распавядае сьпявачка. — Цяжка, калі ты штосьці робіш упершыню і ня ведаеш, якім яно мусіць быць і што будзе гучаць арганічна».

Жывая прэзэнтацыя альбому «Бясконцы красавік» адбудзецца 15 траўня ў Studio 67

Паліна Рэспубліка — Бясконцы красавік (2015)

1. Красавік

2. Калыханка

3. Восень

4. Карты

5. Рыбою (сл. Галіны Крук)

6. Рассвет

7. МЖ

8. Танго

9. Сарафан

10. Дарэчы

11. Як ты

12.Лета

Мэлёдыі і тэксты ­— Паланейчык Паліна

Аранжыроўкі — Уладзімер Пыльчанка

Бас-гітара (12), кантрабас (4) — Аляксей Крышталь

Бас-гітара (1, 6—11) — Джэймс Глюк

Барабаны (4,12) — Юры Вялюга

Барабаны (1, 6—11) — Юры Мартынаў

Вакал (1—12) — Паланейчык Паліна

Віялянчэль (1, 3, 6—8, 10—12) — Аляксандра Аляксюк

Домра (11) — Трафімчук Вераніка

Дуда (12) — Расолька Ігар

Клявішы (2—4), гітары (1—12), акардэон (7), хор (2) — Пыльчанка Уладзімер

Труба (9) — Віталь Сушыцкі

Цымбалы (11, 12) — Шагун Алеся

Гуказапіс — студыя Begemot (1, 2, 5—11), студыя Hukapis (3), Mapletree Studio (4, 12)

Tuzin.fm