Ян Маўзэр: «Маме падабаецца мая цяперашняя творчасьць»
6614 / 2
17.07.2015

Ян Маўзэр: «Маме падабаецца мая цяперашняя творчасьць»

Пераможцам 16-га туру аўдыёчарту на Tuzin.fm стала песьня «Будзь злой» новага праекту Яна Маўзэра «Мама». З гэтай нагоды выканаўца распавёў пра мужчынскія герархічныя інстынкты і патлумачыў, чаму ня хоча выходзіць cа стану мэдытацыі.

Новы самотнік ад праекту Яна Маўзэра «Будзь злой» быў прэзэнтаваны акурат пад апошні тур аўдыёчарту ў гэтым музычным сэзоне. У адрозьненьне ад папярэдняй песьні «Вам!», якая летась трапіла ў лік аўтсайдэраў, гэты твор адразу ж скарыў гіт-парад, набраўшы 235 галасоў. Лідэр гурта «Мама» прызнаецца, што зь цікавасьцю сачыў за галасаваньнем, галасаваў сам, галасавала і яго мама. «Ёй падабаецца мая цяперашняя творчасьць, чаму я рады, канечне, — кажа Ян. — Увогуле, даволі дзіўна, калі музыкі пры магчымасьці не галасуюць самі за сябе. Гэта што, такое наплявацельскае стаўленьне да ўласнага музычнага лёсу? Перамагаць прыемна. Гэта мужчынскія герархічныя інстынкты».

Цяпер «Мама» займаемся запісам новых песень. Задумаў багата, але Янка ня хоча нічога абяцаць. «Так заўсёды атрымліваецца, што калі паабяцаю, потым мяне пачынаюць задзёўбываць падганяньнем. А гэта выводзіць з прыемнага мэдытацыйнага стану. А нафіга мне зь яго выходзіць, калі ён прыемны?» — кажа музыка. Ня выключана, што ўвосень 2015 году адбудзецца жывая прэм’ера праекту Маўзэра ў Менску ў межах праекту «Жывы Тузін». Сачыце за навінамі на нашым партале!

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Nika / адказаць
    17.07.2015 / 17:07

    Человек с бешеной энергетикой! Талантливый перспективный харизматичный артист!
    Пусть все получится!!!

  • Яўген / адказаць
    20.07.2015 / 10:02

    А я слушаю и не верю ему. Это как-то дешево звучит...как группа Звери...поверхностный текст об очевидных вещах и скучная манера исполнения...это мое личное мнение.

  • КАМЕНТАВАЦЬ