«Шэсьць загадок» ад Vuraj (прэм’ера EP)
Этна-гурт Vuraj прэзэнтуе на Tuzin.fm сваю новую працу з таямнічай назвай «Шэсьць загадок». Гэта міні-альбом, у які ўвайшлі тры аўтарскія апрацоўкі народных сьпеваў ды тры іх аўтэнтычныя вэрсіі.
Рэліз ад Vuraj атрымаўся хоць і кампактным, але адразу зь дзьвюма цікавымі асаблівасьцямі. У яго ўвайшлі тры песьні — «Шэсьць загадок», «Гаю» і «Шчодры вэчор». Разам з трыма студыйнымі кампазыцыямі Vuraj упершыню зьмясьціў першакрыніцы — аўтэнтычныя сьпевы бабуль з Заходняга Палесься. Яны натхнілі музыкаў на стварэньне альбому і яны ж леглі ў аснову аўтарскіх трэкаў.
«Кожная песня для нас што цэлы Сусьвет са сваей атмасфэрай, гісторыяй і сакральным кодам. Ты стараесься яе зразумець, адчуць і, як вынік, пераасэнсаваць», — кажа франтмэн гурта Сяржук Доўгушаў.
На фота (зьлева направа): Ніна Міневіч, Надзея Супрун, Кацярына Рыжук. Фота Міхася Лешчанкі
Другая асаблівасьць тычыцца ўжо саўнду гурта, які стаў яшчэ больш адметным з прыходам у калектыў таленавітага баяніста Аляксандра Ясінскага (BosaeSonca, The Unlimited Trio). «Гэта новы этап у разьвіцьці нашага гурта!» — заяўляе ў сувязі з гэтым лідэр Vuraj.
Прэзэнтацыя міні-альбому адбудзецца на канцэрце 22 сьнежня ў 19:00 у клюбе Beer&Wine з нагоды 5-годзьдзя гурта.
Vuraj — Шэсьць загадок
1. Vuraj — Шэсьць загадок
2. Vuraj — Гаю
3. Vuraj — Шчодры вэчор
4. Кацярына Рыжук — Шэсьць загадок
5. Кацярына Рыжук — Гаю
6. Ніна Міневіч і Надзея Супрун — Шчодры вэчор
Vuraj:
Cяржук Доўгушаў — вакал, сапілка
Аляксандар Ясінскі — баян
Вольга Палякова — флейта
Эрык Арлоў-Шымкус — кантрабас
Наста Папова — скрыпка
Даніла Залескі — бубны
запіс і мастэрынг — Андрэй Багданаў
дызайн вокладкі — Аляксей Кульбіцкі
Cпампаваць EP «Šeść zahadok» ад Vuraj адным файлам з Tuzin.fm
Tuzin.fm
файл пашкоджаны, здаецца
Пераправерылі файл .rar. Усё мусіць быць ок. Калі раптам у кагосьці праблемы з спампоўваньнем і чытаньнем мр3-файлаў - пішыце.
КАМЕНТАВАЦЬ