Dzieciuki. Як гукнеш, так і адгукнецца (прэм’ера альбому!)
13197 / 2
09.03.2016

Dzieciuki. Як гукнеш, так і адгукнецца (прэм’ера альбому!)

Гарадзенскі фольк-панк гурт прэзэнтуе на Tuzin.fm свой другі студыйны альбом «Рэха».

Dzieciuki працавалі над сваім другім студыйным альбомам цягам паўгоду ў вольны ад асноўай працы час. Па выходных яны выяжджалі з Горадні ў Менск, на студыю «Эверест». Пісаліся ў сталіцы з празаічнай прычыны — у іхнім горадзе папросту няма паўнавартаснай студыі гуказапісу. Матэрыял падабраўся ўбойны і канцэптуальны. Сёе-тое з новых песень прагучала ўжо на жывых выступах.

«Гэты альбом атрымаўся канцэптуальны ў сваім тэматычным кантэксьце: усе песьні выключна на гістарычную тэматыку, якая раскрываецца, як праз гераічны эпас, так і праз трагічныя старонкі мінулага», — апавядае аўтар тэкстаў гурту Дзяніс Жыгавец. «Дзецюкоў» асабліва цікавіць тая гісторыя, якая забытая ці сарамліва замоўчваецца сёньняшнімі беларускімі ўладамі: антырасейскія паўстаньні, антыбальшавіцкія бунты, сталінскія рэпрэсіі… Дзяніс кажа, што ў назву рэлізу яны ўклалі галоўную яго думку. «Усё, што адбывалася ў мінулым, мае непасрэдны ўплыў на сучаснае і будучае. І гэты альбом сам ёсьць рэхам мінуўшчыны. Рэхам, якое нясецца ад часоў Вялікага Княства Літоўскага, закранае Рэч Паспалітую, праходзіць празь Беларускую Народную Рэспупліку, спатыкаецца аб савецкі пэрыяд і ўрываецца ў першыя гады Незалежнай Беларусі, як бы паказваючы нам, той спрадвечны шлях».

Вакаліст гурта Паша Трабл

Альбом атрымаўся куды больш насычаным па гучаньні, чым дэбютнік «Гарадзенскі гармідар», які дагэтуль карыстаецца вялікім попытам на Tuzin.fm. Гэта заслуга гукарэжысэра Стыва Крамэра з студыі «Эверест» і Андрэя Баброўкі з студыі «Селах», які займаўся зьвядзеньнем і майстарынгам.

«Як мне падаецца, з музычнага пункту гледжаньня, альбом атрымаўся з аднаго боку больш роўным, чым папярэдні, з другога — больш разнастайным. Дуды тут, на жаль, менш, затое больш акардэону. Зьявіўся новы інструмэнт у нашай музычнай палітры ­— банджа», — распавядае суаўтар альбому і вакаліст гурта Алесь Дзянісаў. Акрамя яго тэкстаў і Жыгаўца тут яшчэ гучыць дзьве песьні на вершы паэта Алеся Чобата. У запісе таксама ўзялі ўдзел запрошаныя госьці, сярод якіх Аляксандар Памідораў, Сяргей Башлыкевіч і Павал Белы з гурту «Тлушч».

Вакаліст гурта Алесь Дзянісаў

Dzieciuki заўжды падкрэсьліваюць, што яны ня граюць ірляндзкі панк, хоць і знаходзяцца пад моцным уплывам гэтага стылю. «Пры гэтым, ня толькі ў музычным разуменьні: з ірляндцамі беларусаў яднае любоў да бульбы, дыстылятам ды нянавісьць да імпэрыяў, якія ўвесь час марылі захапіць нашыя мірныя і працавітыя народы», — удакладняюць гарадзенцы.

Яшчэ адна рыса, на якую зьвяртаюць увагу музыкі — апалітычнасьць. «Гэта сапраўды так, мы проста выступаем супраць таталітарных правых і левых ідэяў. Простымі словамі: нацыстам і камуністам — ня месца на нашых канцэртах! Астатніх — заўжды рады бачыць!» — заўважае Алесь Дзянісаў.

Жывая прэм’ера альбому пройдзе ў Беластоку (12 сакавіка), у Гомелі (18 сакавіка), Віцебску (26 сакавіка), а таксама ў Польшчы — Сувалкі, Варшава, Кракаў, Жэшаў, Гарадок, Уроцлаў; Украіне — Луцак, Львоў, Калуш, Чарнаўцы, Адэса, Кіеў, Чарнігаў. Прэзэнтацыя ў Менску пакуль пад пытаньнем. Падрабязьней пра даты і месцы можна дазнацца ў афіцыйнай суполцы гурта.

ПРЭМ’ЕРА НА TUZIN.FM: DZIECIUKI — РЭХА (2016)

СПАМПАВАЦЬ АДНЫМ ФАЙЛАМ (.ZIP) З TUZIN.FM

1. Давыд Гарадзенскі

2. Паходная

3. Вітаўт Вялікі

4. Трымайся, браце! (Bella Cіao)

5. Случчакі

6. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

7. Тадэвуш Касьцюшка

8. 1937

9. Эпілёг

10. Простыя людзі (бонус-трэк)

11. Чорны хлеб і гарбата (бонус-трэк)

Музыка: 1—3, 5, 7, 10 — Dzieciuki, 6, 8, 9 — Алесь Дзянісаў/Dzieciuki, 4 — народная італьянская, 11 — Jerzy Filas (Warzynski)

Cловы: 1, 3 — Дзяніс Жыгавец, 2, 5, 7, 8, 10 — Дзяніс Жыгавец/Алесь Дзянісаў, 6, 9 — Алесь Чобат, 4 — невядомы аўтар, 11 — Jerzy Filas (пераклад з польскай — Аляксандар Памідораў)

Dzieciuki:

Дзяніс Жыгавец — тэксты

Павал «Трабл» Трублін — вакал, лепельская дуда, бэк-вакал

Алесь Дзянісаў — тэксты, вакал, банджа, акустычная гітара (8—10), бэк-вакал

Лёха Пудзін — гітара, акустычная гітара (5)

Мікола «Калямба» Палякоў — акардэон, тамбурын, бэк-вакал

Андрэй «Пітон» Пятко — бас, бэк-вакал

Саня «Сыр» Сыраежка — бубны

У запісе гурту дапамагалі:

Андрэй Пудзін — гітара (4, 8)

Аляксандар Памідораў — вакал (11)

Паша Белы, Сяргей Башлыкевіч, Кастусь «Кастэла» Путронак, Барыс «Жах» Жахоўскі — бэк-вакал

Запіс: Стыў Крамэр, студыя «Эверест» (Менск)

Зьвядзеньне і майстэрынг: Андрэй Баброўка, студыя «Селах» (Менск)

Ідэя вокладкі: Вера Стома

Мастак: Вера Стома

Дзякуй за падтрымку й дапамогу:

Марлене Новак, Пётрыку Дудановічу, Яўгену Новашу, Паўлу Бераговічу, Сяргею Будкіну, Андрэю Раманаву, Лізе Мерляк і Саню Лашкоўскаму, Лукашу Ендрыка, Саню Памідораву, Веры Стоме, Андрэю Пудзіну, Валерку Руселіку, Ганцы Пякарскай, Саню Грыгаруку, Жэню Кучмейну (.К), Дзіму «Вінсу» Шчэрбу, Валодзю Сітнікаву, Лукашу «Стэпу» Сьцепанюку, Андрэю Лацкевічу («LokArt»), Саню «Барабану» Рацько, Алесю Мазаніку (imbryk.by), Антону Бельскаму, Стыву Крамэру, Вадзіму Саранчукову, Генадзю Семенчуку, Саню «Транжыру», Уладзімеру Булаўскаму, Алесю Залеўскаму і Жэню Шапчыцу («TryMaki»), Антосю Цялежнікаву, Уладу Бернату, Хрысьціне Дарапей, Глебу Рубанаву, Тамашу Анікеічу, Саню Кузасу, Яўгену «Кандрату» Кандратовічу, Натальлі Бакей, Андрэю Хадановічу, Андрэю Кібіню, Алесю Кайрысу, Андрэю Фралову, Антону «Хэму» Скварцову і гурту «O’Hamsters» (UA), гурту «Тлушч» (BY), гурту Hanba (PL), гурту S’N’D (BY), гурту Berlinska Droha (DE), гурту No Logo (PL), нашым сем’ям, нашым сябрам, усім, хто паверыў у нас і аддана падтрымліваў!

Сьветлай памяці Аляксея «Якуба» Лужынскага (Вялейка)

Гурт у сеціве: УК/FB

Кантакты па пытаньнях арганізацыі канцэртаў: Яўген Новаш (+375 25 754 92 35), novash_rsp@tut.by

КАМЕНТАРЫ:

  • Stanislau Skorb
    Stanislau Skorb / адказаць
    10.03.2016 / 13:28

    Моего любимого короля обидели, хоть и очень весело))
    Как по мне, это один из немногих наших королей, который хоть что-то пытался делать, в отличие от его предшественников.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    10.03.2016 / 14:33

    Першы водгук на альбом
    http://budzma.by/news/dzieciuki-trecyaye-kola-adradzhennya-awdyyo.html

  • КАМЕНТАВАЦЬ