Кліп месяца на Tuzin.fm — «Дым» ад Pomidor/off
Пераможцам 1-га туру відэачарту ў сэзоне 2016/2017 стала праца Сяргея Кастрыцкага на песьню «Дым».
332 галасы набраў кліп гурта Pomidor/off у першым туры, што дазволіла яму перамагчы. Аўтар песьні Аляксандар Памідораў прызнаецца, што для яго навіна пра перамогу сталася цалкам нечаканай. «Я не сачыў за відэачартам. Можна лічыць, што гэта адсутнасьць амбіцыяў, уласьцівая беларускім музыкам, але проста неяк так сталася. Пра перамогу мне паведаміў Федзя Жывалеўскі позьнім вечарам. Ня буду хаваць, канешне прыемна. Прыемна групе, прыемна, што ацэненая праца Сяргея Кастрыцкага, рэжысэра кліпу. Ну і перамога прыпала амаль на пятыя ўгодкі заканчэньня працы над альбомам, зь якога гэтая песьня. Дзякуй!» — сказаў з нагоды перамогі музыка.
Ён кажа, што асабіста для сябе з кліпаў першага туру вылучае «Белую ваду» ад гурта «Крама», які фінішаваў другім, а таксама відэаўвасабленьне «агракору» «Маці» Superboyz, якія толькі што пераназваліся ў Superbullz.
Супраца аўтара анімацыйнага роліку на «Дым» Сяргея Кастрыцкага з музыкамі можа працягнуцца. Рэжысэр прапанаваў ідэю для кліпу на яшчэ адну песьню Pomidor/off.
Tuzin.fm, фота «Еўрарадыё»
КАМЕНТАВАЦЬ