Прэмію «Героі году» ўручаць у «Грай». Квіткі ўжо ў продажы!
12 сьнежня ў менскім клюбе «Грай» партал Tuzin.fm справіць 13-годзьдзе і ўручыць прэмію «Героі году» за 2016-ы.
Узнагароды традыцыйна ўручаюцца ў дзьвюх галоўных намінацыях — «Адкрыцьцё году» і «Героі году» — найлепшы беларускі гурт/выканаўца ў 2016-м. Пераможцы абвяшчаюцца штогод у адзін і той жа дзень, які лічыцца сымбалічным днём народзінаў нашага парталу — 12.12. У розныя гады пераможцамі станавіліся ZET, N.R.M., рок-паэт Міхал Анемпадыстаў, Паліна Рэспубліка, «Ляпіс Трубяцкі», Akute, Hurma, Re1ikt, Leibonik, Dzieciuki ды іншыя. Летась узнагароды атрымалі Pauline і «Крамбамбуля». Уручэньне прэміі суправаджаецца канцэртам намінантаў (пераможцаў) прэміі.
Сёлета цырымонія пройдзе ў менскім клюбе «Грай», што месьціцца адразу за Палацам Рэспублікі, на вуліцы Інтэрнацыянальная, 33. Пакуль рэдакцыя складае шорт-ліст прэміі, першая партыя з 20 квіткоў ужо зьявілася ў продажы па 8 руб. Паступова кошт на ўваход будзе падвышацца.
НАБЫЦЬ КВІТОК
Далучыцца да падзеі ЎКантакце/Facebook
12.12.2016. 19:00. Кафэ-клюб «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33). Прэмія «Героі году — 2016». Уваход — 8 руб. (першыя 20), 12 руб. (папярэдне), 15 руб. (у дзень). Даведкі па тэл.+375 29 687-20-93.
Відэа з ранейшых цырымоніяў:
2012
2013
2014
2015
Tuzin.fm, дызайн афішы Adliga
КАМЕНТАВАЦЬ