
Мікіта Найдзёнаў: «Сам галасую за сябе і раю іншым»
Гурт Hurma з кліпам «Давай на раз, два, тры» стаў пераможцам першага туру відэа-чарту на Tuzin.fm.
Лідэр каманды Мікіта Найдзёнаў прызнаецца, што і сам галасаваў за свой гурт. «Тое, што наш кліп самы лепшы — гэта відавочна. Незразумела толькі, чаму некаторыя людзі галасуюць за іншыя відэа. Мяркую, яны проста ня могуць зь першага разу патрапіць у патрэбную кружэлачку. Альбо ім заплацілі. Сам галасую за сябе і раю іншым».
Акрамя свайго кліпу Мікіта ўпадабаў з усіх удзельнікаў чарту найбольш «Абдымі мяне» Navi і «Веру, Надзею, Любоў» дуэту Вольскі-Хітрык. «Дужа падабаецца іх карцінка. Хоць кліпы абсалютна супрацьлеглыя па настроі».
Hurma тым часам працягвае сваё пераможнае шэсьце. Сьледам за Гран-Пры фэсту «Такие пряники» гурт атрымаў перамогу ў намінацыі «Беларускамоўны гіт» на «Песьні году», якую ладзіць тэлеканал ОНТ. Паглядзець этэр гэтай музычнай прэміі можна будзе бліжэй да Калядаў.
Tuzin.fm
«Тое, што наш кліп самы лепшы — гэта відавочна. Незразумела толькі, чаму некаторыя людзі галасуюць за іншыя відэа... Альбо ім заплацілі. Сам галасую за сябе і раю іншым» - у-а-ха-ха! ))) Хлопец далёка пайшоў бы ў палітыцы, такія фразы мы раз у пяцігодку якраз і чуем %)
хлопец папросту жартуе, не больш. ну і радуецца перамогі.
галоўнае, каб не спыняліся на дасягнутым. у гэтага гурта ёсць яшчэ якасны кліп на песню "нашы дні":
http://www.youtube.com/watch?v=d0wgBLoIAgY
Ну як вам сказаць ))
*радуецца перамозе
КАМЕНТАВАЦЬ