Даніла Забела: «Калі падгаварыць кожнага 12-га, то можна зьдзейсьніць пераварот»
Магілёўскі гурт Nevma на чале зь яскравым вакалістам Данілам Забелам запісаў другі студыйны дыск.
Працу вырашана назваць «12». «Каму як ня „Тузіну Гітоў“ ведаць пра тое, што гэта магічная лічба: 12 гадзін, 12 месяцаў, 12 гукаў. Калі ў натоўпе кожнага 12-га падгаварыць, дык можна зьдзейсьніць пераварот», — патлумачыў Tuzin.fm Даніла Забела. Альбом яго гурта ўжо цалкам запісаны і будзе выкладзены літаральна на днях для азнаямленьня ў афіцыйнай суполцы каманды. Яго жывая прэзэнтацыя адбудзецца 7 сьнежня ў Магілёве (падрабязнасьці — у нашай афішы). Дыск плянуецца выдаць з дапамогай кампаніі «Вігма». Пасьля выхаду CD можна будзе размаўляць і пра прэзэнтацыю ў Менску.
«12» — цалкам расейскамоўная праца, хоць у рэпэртуары каманды багата песень па-беларуску. «Я вырашыў не перамешваць творы на розных мовах. Сапраўды, беларускіх песень хапае. Наступны наш альбом якраз будзе цалкам беларускамоўным», — абяцае лідэр Nevma.
Магілёўская каманда здабыла вядомасьць у 2006 годзе, калі зрабіла фурор на фэстывалі «Басовішча» зь песьняй «Я ня веру табе» ды стала адным зь пераможцаў фэстывалю. Беларускія песьні Данілы, які мае адметны моцны голас і арыгінальную манеру выкананьня, неаднаразова ўваходзілі ў лік лідэраў на «Тузіне Гітоў». Больш за тое, у межах праекту «Тузін. Unplugged» Nevma засьведчыла, што яе песьні надзвычай шыкоўна гучаць і ў акустыцы.
Tuzin.fm
Альбом "12" ужо ў дасягу тут
https://vk.com/nevma_stars
КАМЕНТАВАЦЬ