Беларускі космас ад этна-трыё «Троіца» ў Belsat Music Live №21
У студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна завітала этна-трыё «Троіца».
Каманда Івана Кірчука робіць неверагодныя рэчы, каб раскрыць усю прыгажосьць старадаўніх сьпеваў, сьвятаў і звычаяў. Этна-трыё «Троіца», як вынікае з назвы, грае ўтрох, але выкарыстоўвае безьліч музычных інструмэнтаў. Ствараючы ўнікальнае гучаньне, яна зачаравала сваёй музыкай слухачоў зь дзясятку краінаў сьвету, ім сымпатызавалі Дэйвід Гэан ды Юры Шаўчук. Але — беларускі парадокс — тое, што можа лічыць безумоўнай каштоўнасьцю, ня цэніцца ў самой краіне. Летась скасавалі навучальны курс, які выкладаў Іван Кірчук, яго самога выставілі за дзьверы пэдунівэрсытэту і пазбавілі памяшканьня, дзе захоўвалася калекцыя інструмэнтаў. На жаль, «Троіца» выступае за мяжой часьцей, чым у Беларусі. І ўжо пяць гадоў як ня можа запісаць новы альбом — проста няма на гэта грошай. На Talaka.by можна падтрымаць запіс будучага дыску.
Іван Кірчук, Юры Дзьмітрыеў і Юры Паўлоўскі паразважаюць у размове зь Міраю Шульц пра тое, каму патрэбная іхная творчасьць, распавядуць пра крыніцы натхненьня, патлумачаць, чаму іхнія дзеці ня будуць працягваць іхняй справы. У жывым сэце чакайце прэм’еры — музыкі ўпершыню пакажуць песьні са свайго новага альбому.
Песьні, якія гучаць у праграме:
«Ой маю»
«Адаме»
«Зіма зь летам»
(музыка гурта, словы народныя)
22-е выданьне Belsat Music Live выйдзе ў этэр у наступную суботу, 3 чэрвеня. Госьцем праграмы будзе электронны праект Mikita. Праграма выйдзе ў 20:30 (па беларускім часе) на тэлеканале «Белсат».
TuzinFM
ху зэ фак из микита???
Гэта беларускамоўны электронны праект. Глядзіце анонс.
КАМЕНТАВАЦЬ