Няпоўны топ ад Макса Сірага: «Рэбзя, дзе лёгкасьць і дзёрзкасьць?» (аўдыё)
Кінарэжысэр, кліпмэйкер і музыка Макс Сіры расчараваны сэзонам 2017/2018. Сапраўдныя эмоцыі ў яго выклікалі толькі дзьве песьні.
Неабходна напэўна пахваліць, сказаць дзякуй, абавязкова некалькі словаў пра найлепшых. Але… блін, саран. Вось палажыўшы руку на сэрца — нецікава. Два трэкі выклікалі эмоцыі — гэта «Нёман» ад Teleport і «Кавуны пасохлі» ад «Пані Малала». Усё астатняе глябальна падобна да нейкага махровага олдскульнага этна-поп-рок-н-ролу. І зразумела, калі з гэтым граюцца старыя. Але моладзь? Блін, такое адчуваньне, што ў нейкі 1995 год трапіў. Час спыніўся. Зноў у чарговы раз паўстае адчуваньне, што за межамі Беларусі ніякай музыкі наогул няма для музыкаў. Ці, блін, яны проста яе ігнаруюць. Самі музыкі ў большасьці настолькі сур’ёзныя, што ажно ахраневаеш ад усёй гэтай сур’ёзнасьці. Рэбзя, дзе лёгкасьць, дзёрзкасьць, драйв, іронія, сарказм, зьдзек з усяго навакольнага ды з саміх сябе… З усіх 36 трэкаў самымі дзёрзкімі глядзяцца Whiskey Way.
Хацелася бы быць пасланым на х.й у вашых песьнях. Словамі, музыкай, нежаданьнем падладжвацца пад слухачоў, пагардай да добрага гуку ці нянавісьцю да ўсяго, што толькі можна ненавідзіць. Хацелася бы шчырых эмоцыяў. Ніхто, канечне, не чакае ад вас рэвалюцыі. Але, сука, прачніцеся хаця бы.
Агулам ва ўласны плэйліст атрымалася набраць 10 песень:
1. K3tyvana — Толькі джаз
2. N.O.I.R./Stern — Восень
3. Teleport — Nioman
4. TonqiXod — Імчы, цягнік
5. Зьміцер Вайцюшкевіч — Будучыня
6. Palina Respublika — Vyšynia
7. Пані Малала — Кавуны пасохлі
8. Сьвятлана Бень — У шэрым змроку
9. Vinsent — Мэтрапалітэн
10. Vuraj — Настроі
Макс Сіры, для TuzinFM
Даведка TuzinFM. Макс Сіры — рэжысэр, кліпмэйкер, музыкант. Здымаў кліпы для Сяргея Пукста, гурта Naka, «Ляпіса Трубяцкога», J:Морс, The UNB, «Голос Омерики» (Расея), «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Рэжысэр першага беларускага слэшэру «Упыри», які неўзабаве выйдзе на экраны. У былым — удзельнік гурту RockerJoker, прадусар музычнага праекту да 250-годзьдзя Міхала Клеафаса Агінскага «Anima». Аўтар музыкі да спэктаклю «Тата» (рэж. К. Аверкава). З працамі Макса можна пазнаёміцца на ягоным пэрсанальным сайце.
КАМЕНТАВАЦЬ