Стартаваў новы сэзон «Belsat Music Live» (відэа+анонс)
Прэм’ернае выданьне аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна прысьвечанае беларускаму фэстывальнаму жыцьцю.
Рэдакцыя «Belsat Music Live» наведала самыя адметныя беларускія фэсты гэтага лета, патусавалася на сцэне, у фан-зоне і за кулісамі, пагутарыла з зорнымі гасьцямі ды гледачамі, каб найбольш поўна і яскрава перадаць беларускае музычнае жыцьцё. «Басовішча», «Viva Braslav», «Рок за баброў», «Mirum Festival», творчы вечар Міхалка на хутары Шаблі — усе галоўныя цікавосткі фэстывальнага лета глядзіце ў прэм’ерным выданьні. Праграму вядуць Міра Шульц, Сяргей Будкін і Хрысьціна Дарапей.
Фэcтывальнае выданьне адкрывае другі тэлесэзон. Праграма будзе выходзіць штотыдня па суботах у 20:25 на тэлеканале «Белсат». Працягласьць павялічылася да 30 хвілінаў, а гэта значыць, што музыкі будзе болей. Музычным госьцем 16 верасьня стане гурт Cherryvata.
Усе выданьні першага сэзону можна паглядзець на youtube-канале TuzinFM.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ