Murovei ў #BML — пра беларускі рэп, Варшаву і мацюкі ў песьнях
6707 / 0
29.09.2018

Murovei ў #BML — пра беларускі рэп, Варшаву і мацюкі ў песьнях

У студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live завітаў Murovei, каб прэзэнтаваць трэкі з альбому «Мрачный сезон», які так доўга чакалі ягоныя прыхільнікі.

Антон «Муровей» Боднар прадстаўнік таго самага сумленнага рэпу, які існаваў да эпохі ўсеагульнага хайпу ды танных пантоў. Ён 10 гадоў у рэп-музыцы, пачынаў чытаць у гуртах «База 8.5» і Slozhnie, у складзе якіх скараў беларускія і расейскія рэп-фэсты, а з 2013 году пачаў сольную кар’еру. Ягоны стыль вызначаецца нетаропкай, разважлівай і трохі неахайнай чыткай пад сакавітыя псыхадэлічныя біты. Тэксты Антона пазбаўленыя штампаў, у іх няма вылузваньня, нахабства і пошласьці. Затое ёсьць пачуцьцё меры і рытму, гуку і слова.

У размове зь Міраю Шульц выканаўца распавядзе чаму ён вырашыў зьехаць у Варшаву і чым там займаецца, як ставіцца да вызначэньня «рускі рэп» ды патлумачыць як стаць сапраўдным рэпэрам.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Абракадабра»

(словы і музыка Murovei)

«В пути»

(словы Murovei, музыка Monkeradeou?)

«Сомнения»

(словы і музыка Murovei)

«Тишина»

(словы Murovei, музыка Monkeradeou?)

«Яблочное дерево»

(словы Murovei, музыка Monkeradeou?)

Госьцем наступнага выданьня Belsat Music Live будзе гурт ili-ili. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 6 кастрычніка ў 21.15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM