BarRokka ў #BML — музыка, якая кранае душу (поўнае відэа)
3126 / 0
02.12.2018

BarRokka ў #BML — музыка, якая кранае душу (поўнае відэа)

Іх фірмовыя нумары — танга і баляды. Улюбёнае месца для выступаў — тэатар. Госьць новага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live — гурт BarRokka на чале зь Лізаветаю Леўчык.

Свой стыль Лізавета Леўчык намацала ў 18 гадоў, калі ўпершыню заявіла пра сябе на першым конкурсе «Засьпявай». У фінальным канцэрце ёй падыгрываў гурт TonqiXod. Уласна BarRokka на сцэне тры гады. У музыцы гурта гучыць баян, скрыпка, кантрабас. А дамінуюць клявішы, якія суправаджаюць пераважна цягучыя драматычныя кампазыцыі. Фірмовыя нумары гурта — танга ды баляды.

У студыі Belsat Music Live маладая сьпявачка і кампазытарка ўпершыню выступіць у нязвыклым для сябе фармаце ды выканае ня толькі ўласныя песьні, але і творы, напісаныя на словы знакавых паэтаў. У размове зь Міраю Шульц Лізавета распавядзе пра свае пункты сутыкненьня з гуртом «Разьбітае сэрца пацана», пра творчую супрацу з татам ды адкрые сакрэт, чаму яна шукае прафэсійнага фокусьніка.

Песьні, якія прагучаць у праграме:

«Кася»

(словы Аляксандра Блока, Ігната Дварчаніна, Андрэя Леўчыка, музыка Лізаветы Леўчык)

«Анёл»

(словы Андрэя Леўчыка, музыка Лізаветы Леўчык)

«Цемра»

(словы Андрэя Леўчыка, музыка Лізаветы Леўчык)

«Адзінокая песьня»

(словы Віталя Рыжкова, музыка Лізаветы Леўчык)

«Выток»

(словы Андрэя Леўчыка, музыка Лізаветы Леўчык)

Госьцем наступнага выданьня Belsat Music Live будзе гурт Pawa. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 8 сьнежня ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM