
Андрэй Мельнікаў стварыў "Курапацкі блюз"
У 2017 годзе на Курапацкай варце Андрэй Мельнікаў напісаў песню "Курапацкі блюз", але прэзентавана шырокім колам грамадства песня будзе толькі сёння, 29 кастрычніка 2020 года, на фоне падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне.
Андрэй Мельнікаў: "У 1988-ым з Курапатаў пачалося Адраджэнне беларускай даваеннай гістарычнай памяці. У тагачаснай саўковай сыстэме беларуская памяць як бы пачыналася з вайны 1941-1945 гадоў. Пра ранейшае балючае казалі хіба што грамадскія "дзівакі-маргіналы", кшталту пісьменнікаў Быкава, Караткевіча, Грахоўскага... А тут аказалася, што "дзівакоў-маргіналаў" з абуджанай памяццю выявіліся многія тысячы, прычым з розных частак грамадства. Улада 30 кастрычніка 1988-га зрэагавала так, як на той час лічыла самым адэкватным — прымяненнем газа і масавым хапуном..."
Напачатку гучыць прамова С.Грахоўскага, Курапаты, 1995 год.
Архіўныя відэа Сяргея Чырыка: Курапаты (1995) і Курапаты (1988).
Мантаж: Кастусь Елісееў
КАМЕНТАВАЦЬ