Re1ikt. Моц беларускага року ў BML Premium (поўнае відэа)
У прэміюм-выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live свае зусім новыя і ўжо вядомыя песьні грае гурт Re1ikt.
Мінулы год для музыкаў стаў вельмі насычаным — яны запісалі акустычны The Best, далі шмат канцэртаў у Беларусі і за мяжой, прэзэнтавалі новы сынгл. А відэа «Дробненькі дожджык» стала найлепшым кліпам году на TuzinFM. Новы год музыкі пачалі з запісу новага альбому — шостага ў сваёй дыскаграфіі. У размове зь Міраю Шульц музыкі прыгадаюць першыя выступы і распавядуць, чаму ня граюць песень з сваіх першых дыскаў, ды прэзэнтуюць дзьве зусім новыя кампазыцыі.
Песьні, якія гучаць у праграме:
«Ужо вясна» (музыка гурта Re1ikt, словы народныя)
«Татачка» (музыка гурта Re1ikt, словы народныя)
«Рана на Івана» (музыка гурта Re1ikt, словы народныя)
«Лекавыя травы» (музыка гурта Re1ikt, словы Аляксандра Дземідзенкі)
«Не задавай сэрцу тугі» (музыка гурта «Re1ikt», словы народныя)
Героем наступнага выданьня стане Пятро Клюеў. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 16 лютага ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ