Пятро Клюеў у #BML — пра Пагоню, ЛСП і дзяўчат (поўнае відэа)
У студыю аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live завітаў Пятро Клюеў — выканаўца, які ў свае няпоўныя 30 гадоў мае багатую і захапляльную біяграфію.
Першы гурт ён стварыў у 17, калі вучыўся ў Аўстрыі. Дэбютны альбом запісаў у 19, калі пераехаў у Італію. У 21 год вярнуўся ў Беларусь і даў першы сольны канцэрт — адразу ў Палацы Рэспублікі ды зьняў першы кліп. Зь вядучымі беларускімі музыкамі Пятро робіць праект «Амплітуда сьмеласьці». Тэкст да самай вядомай песьні зь яго — «Асьцярожна — лістапад» — маладому выканаўцу незадоўга да сьмерці прапанаваў выканаць асабіста яго аўтар — Генадзь Бураўкін. Сярод вызначальных падзеяў апошніх гадоў для Пятра — удзел ва ўкраінскім шоў «Х-Фактор», які даў далейшы штуршок для сольнай кар’еры, і далучэньне да складу гурта ЛСП. Акурат у прамежку між канцэртамі гэтае каманды, Пятро завітаў, каб зайграць жывы сэт адмыслова для гледачоў Belsat Music Live. У размове зь вядоўцаю Міраю Шульц ён распавядзе чаму гастролі аздараўляюць, як зьмянілася жыцьцё пасьля ўваходжаньня ў гурт ЛСП ды пра свае захапленьні па-за музыкаю.
Песьні, якія прагучаць у праграме:
«Асьцярожна — лістапад»
(словы Генадзя Бураўкіна, музыка Пятра Клюева)
«Игнорируешь»
(музыка і словы Пятра Клюева)
«Мы і май»
(словы Алеся Сьнега, музыка Пятра Клюева)
«Мона Лиза»
(словы Дар’і Бялькевіч, музыка Пятра Клюева)
Госьцем наступнага выданьня будзе гурт By Cry. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 23 лютага ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ