«Толькі разам» гурту «Ілюжан» — пераможца альбомнага чарту (аўдыё)
Гурт «Ілюжан» з альбомам «Толькі разам» перамог у трэцім туры альбомнага чарту на TuzinFM.
634 галасы набрала праца гурта «Ілюжан» па выніках галасаваньня. Вакалістка каманды Кацярына Аліхвер прызнаецца, што ўсе музыкі з хваляваньнем сачылі за галасаваньнем, галасавалі самі, заахвочвалі прыхільнікаў і сяброў, але не асабліва спадзяваліся на перамогу ў такой пярэстай кампаніі моцных выканаўцаў і гуртоў. «Музыкі нашага гурта былі і застаюцца прыхільнікамі „Троіцы“, гэта бясспрэчна, таму мы аддавалі свае галасы альбому „Цар-агонь“. А яшчэ вельмі даспадобы мне асабіста было пачуць сьпевы Полаччыны — блізкага сэрцу краю. Вельмі добры альбом», — зазначае Кацярына.
Жывы сэт «Ілюжан» у Belsat Music Live
Пачуць «Ілюжан» ужывую ў найбліжэйшы час можна ў менскім клюбе «Дуда Кінг». Музыкі таксама працуюць над заключнай часткай абяцанай трылёгіі і анансуюць істотныя зьмены ў гучаньні гурта ў новым запісе.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ