
Skynet у #BML — рок з Бабруйску на экспарт (поўнае відэа)
Канцэрты ў Вялікабрытаніі і Нямеччыне, рэспэкты ад замежных артыстаў, супорт «Океана Ельзи» і «Би-2»… Усім гэтым можам пахваліцца гурт з Бабруйску Skynet, які зайграў жывы сэт у аўтарскай праграме Сяргея Будкіна Belsat Music Live.
Песьні Skynet гучаць на большасьці беларускіх радыёстанцыяў. Музыкі маюць канцэрты на Радзіме і за мяжою. Актыўна здымаюць кліпы і выдаюць сынглы. Ад нядаўняга часу ў трэк-лісьце гурта зьявіліся і беларускамоўныя трэкі. Прычым, бывае так, што трэк «Каханая» на просьбу слухачоў лідэр каманды Іван Панамароў выконвае па шэсьць-сем разоў. У размове зь вядоўцаю Міраю Шульц музыкі распавядуць пра сваю стратэгію прасоўваньня і зайграюць свае асноўныя песьні.
Песьні, якія прагучаць у праграме:
«Каханая»
(музыка і словы Вадзіма Арцёмава)
«Дурочка»
(музыка і словы Міхаіла Карасёва)
«Хто я з табой»
(музыка і словы Вадзіма Арцёмава)
«Ты не такая»
(музыка і словы Івана Панамарова)
Наступнае выданьне Belsat Music Live выйдзе ў прэміюм-фармаце — у пашыраным фармаце, у прысутнасьці гледачоў і з розыгрышам прызу пры канцы. Госьцем будзе гурт Akute. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 13 красавіка ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ