«Дай дарогу!» у BML Premium — шчырае інтэрвію і галоўныя песьні (поўнае відэа)
Госьці апошняга ў сэзоне прэміюм-выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live — лідэры панк-рокавай сцэны Беларусі, гурт «Дай дарогу!».
Іхныя канцэрты — гэта незабыўнае відовішча. 21 год на сцэне, 9 студыйных рэлізаў, два дзясяткі відэа. І, што істотна, поўныя залі. Музыкі сыграюць жывы сэт са сваіх этапных твораў у прысутнасьці гледачоў. Юры Стыльскі ў шчырай размове зь Міраю Шульц распавядзе пра самыя скандальныя выступы, прыгадае самыя яркія моманты з гісторыі ды прыадкрые таямніцы прыватнага жыцьця. Пры канцы праграмы — розыгрыш прызоў для гледачоў.
Песьні, якія гучаць у праграме:
«Помоги»
«Дай Дарогу!»
«Supersession»
«Температура»
«По синему»
«5 палата»
(музыка і словы Юрыя Стыльскага)
Госьцем наступнага выданьня будзе гурт «У нескладовае». Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 18 траўня ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ