
«У нескладовае» ў #BML. Музыка для дарослых (поўнае відэа)
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна грае праект «У нескладовае», які празь пяцігадовы перапынак вярнуўся на сцэну ў фармаце музычнага гурта.
Праект «У нескладовае» заснаваў Раман Арлоў па сыходзе з гурта «J:Морс» у 2010-м. У якасьці запрошаных вакалістаў у ім узялі ўдзел вядучыя беларускія музыкі. А таксама расейская каманда «Братья Грим», зь якой «У нескладовае» запісала сумесны сынгл і зьняла кліп. Сёлета гурт фактычна вярнуўся на сцэну празь пяцігадовы перапынак.
Раман Арлоў прэзэнтуе новы склад каманды, распавядзе пра нішу, якую хоча заняць, згадае пра маскоўскі пэрыяд і пра аўтарскую фольк-рок-опэру «Усяслаў Чарадзей». У жывым сэце чакаецца некалькі прэм’ераў!
Песьні, якія гучаць у праграме:
«У нескладовае 1»
(музыка і словы Рамана Арлова)
«Тралейбус»
(музыка і словы Рамана Арлова)
«Поўня»
(музыка і словы Рамана Арлова)
«Застанься»
(музыка і словы Рамана Арлова)
«Братамі па зброі»
(музыка гурта Dire Straits, пераклад Рамана Арлова)
«Хлопчык»
(музыка і словы Рамана Арлова)
Госьцем наступнага выданьня будзе гурт «Молчат дома». Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 25 траўня ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ