
Відэа месяца на Tuzin.fm: «Танчыць» ад ili-ili
Кліп аўтарства Ideas studio з зорнай камандай актораў беларускіх тэатраў стаў пераможцам 2-га туру відэа-чарту на «Тузіне».
Пра перамогу ў відэачарце на Tuzin.fm удзельнікі гурта ili-ili дазналіся ў першы дзень новага 2014 году. «Прыемна было, калі ледзьве разлупілі вочы раніцай 1-га студзеня, дазнацца пра перамогу!» — кажуць музыкі. «Танчыць» на два галасы апярэдзіў відэа Вінсэнта на песьню «Ні кроку назад», сабраўшы 225 галасоў. Кліп пайшоў угару пасьля таго, як адзін з удзельнікаў каманды Міхась Зуй заклікаў актыўна галасаваць за яго падчас прэзэнтацыі беларускамоўнага альбому каманды «list» у Re:Public. «Калі ўсе, хто знаходзіцца ў залі, аддасьць свой голас за нас, то мы будзем па-за канкурэнцыяй», — сказаў музыка. Падобна на тое, што частка публікі заахвоцілася.
«Для нас удзел у гіт-парадах і галасавалках — гэта не самамэта, але добрая магчымасьць,каб прыцягнуць увагу людзей да таго,што мы робім», — заўважаюць выканаўцы. Безумоўна, яны будуць толькі рады, калі кліп на іх песьню захавае статус-кво і ў студзені.
Цяпер гурт ушчыльную займаецца падрыхтоўкай да праекту «Музычны цэх», які ўяўляе зь сябе он-лайн маратон з удзелам 16 беларускіх гуртоў. ili-ili на правах гаспадароў будуць размаўляць з гасьцямі, частаваць іх кавай/гарбатай ды самі выйдуць на сцэну з сэтам найлепшых песень.
Tuzin.fm
сказаць шчыра, дык у гурта ili-ili ёсць значна больш канцэптыйны і больш якасна зняты кліп на песню "v.v." (восень, як вясна). дадзены кліп, безумоўна, быў бы фаварытам ва ўсіх галасаванках. прызнаюся шчыра, што ў дачыненні да гэтага кліпа музыка мне падабаецца больш, чым відэа.
але ўсё адно віншую пераможцаў, яны заслугоўваюць увагі медыа! чаго варты іх апошні альбом "ліст", які ўсім раю да праслухоўвання
КАМЕНТАВАЦЬ