Алесь Дзянісаў — Павешаным 1863 году
Алесь Дзянісаў запісаў песню на верш Уладзіміра Караткевіча прысвечаны паўстанцам 1863-1864 гадоў.
Гэтая творчая праца – вынік фантастычнага збегу абставінаў. Тут і падзеі апошніх месяцаў, кансалідацыя гарадзенскай творчай суполкі, тут і ментальная кансалідацыя творчай групы ў зацікаўленнасці творчасцю генія беларускай літаратуры Ўладзіміра Караткевіча. Нам пашчасціла аб’яднаць словы, музыку і погляд напярэдадні юбілея паэта – 90 год са дня нараджэння.
Няма сэнсу апісваць словамі – глядзіце:
Адмысловая падзяка за падтрымку Сяргею Будкіну і Belarusian Culture Solidarity Foundation
КАМЕНТАВАЦЬ