Ларыса Грыбалёва
Сьпявачка, тэлевядучая, акторка. Нарадзілася 20.10.1973 у Віцебску. З 1994 салістка-вакалістка Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі. Сьпявае па-расейску і па-беларуску. Ляўрэатка конкурсу "Маладэчна-1994". У дыскаграфіі два сольныя альбомы: "Что-нибудь" (2003), "Не обижай меня" (2013). Як вядучая вядомая найперш дзякуючы праграмам "Усё нармальна, мама" (195-1999) і "Утренняя почта" (з 1999 на расейскім ТВ).Крылы
У новым туры на Tuzin.fm бярэ ўдзел песьня Ларысы Грыбалёвай «Крылы». Сьпявачцы захацелася займець у сваім рэпэртуары прыгожы твор па-беларуску. І яна яго атрымала ад Яраслава Ракіціна, аўтара песень для шматлікіх поп-артыстаў зь Беларусі, Расеі ды Ўкраіны.