Akana

Akana

Гурт Akana (Akana-NHS) створаны ў 2003 Ірэнай Катвіцкай. Да 2006 меў назву "Этна-NHS", потым NHS. У cваёй творчасьці спалучае беларускі фальклор з джазам. У 2008 з гурта сыйшла вакалістка Наста Някрасава, заснаваўшы сольны праект і далучылася Руся (Indiga). Уладальнікі Гран-Пры фэсту "Mikolajki folkowe-2006" (Польшча), альбом "700" прызнаны найлепшым дэбютам у беларускай музыцы па вэрсіі Experty.by (2008). Удзельніцы гурта маюць таксама сайд-праекты Kazalpin, Shuma, кіраўнічка ансамблю Ірэна Катвіцкая выступае з сольнай праграмаю.
7364 / 0
02.09.2014
Калядачка

Калядачка

Гурт Akana ў межах праекту «Re:Песьняры» прадстаўляе сваё бачаньне песьні «Калядачкі».