Siver

Siver

Гурт, які ўтварыўся ў 1999 годзе з дуэту Павал Карпаў (вакал, гітара, музыка, тэксты) і Сяргей Будкін (гітара, мэнэджмэнт). Першапачатковая назва - "Аналіз". У сувязі з зьменай вакаліста на Антона Казурава быў перайменаваны ў Siver. Даў некалькі сольных канцэртаў, удзельнічаў у фэсьце "Сьвежы вецер" і ў акцыі "Пабудуем дом наш - Беларусь". Запісаў дэма-альбом "Аналіз" і рок-опэру "Сьцяг брыгады" паводле паэта Аркадзя Куляшова з удзелам Аляксандра Кульлінковіча (Neuro Dubel). У 2004 прыпыніў сваю дзейнасьць у сувязі з ад'ездам вакаліста Антона Казурава ў ЗША. Часова аднавіў дзейнасьць у 2006 дзеля запісу трэка "Колер маёй рэвалюцыі".
5843 / 4
07.11.2014
«Сьцяг брыгады» ад Siver. Прэм’ера праз 10 гадоў (аўдыёпрэзэнтацыя!)

«Сьцяг брыгады» ад Siver. Прэм’ера праз 10 гадоў (аўдыёпрэзэнтацыя!)

Рок-опэра паводле Куляшова з удзелам Кульлінковіча, фільм-містыфікацыя на «Беларусьфільме» і падораная Кустурыцы гітара, як вянец музычнай кар’еры… З нагоды 15-годзьдзя гурта Siver яго ўдзельнікі вырашылі афіцыйна выкласьці рарытэтны альбом і даць сваё першае вялікае інтэрвію.