CherryVata
Гурт утвораны ў 2003 годзе ў Менску Зьмітром "Diamos Roll" Літвіновічам (аранжыроўкі, клявішныя, праграмінг) і Аляксеем Доўнарам (аранжыроўкі, гітара). Працуе ў стылях эйсід-джаз, трып-хоп, брэйкс. Існуе як у электроннай якасьці, так і ў фармаце жывой каманды. Удзельнікі фэстаў жывой экспэрымэнтальнай, электроннай, джазавай, рок-музыкі. "Найлепшы гурт" конкурсу Muzz Drive-2004. Супрацоўнічаў з Алегам Скрыпкам "("Воплі Відоплясова") і сьпявачкай Русяй (Indiga, Akana, Shuma). Аўтары музыкі да спэктаклю "Вясельле Бальзамінава" Магілёўскага драмтэатру, да фільму "Жестокость" (Расея). Аўтары рэміксаў на гурты J:морс, Без Билета, Атмараві. Альбом "ViaVanilla" (2009) прызнаны найлепшым альбомам году на прэміі Experty.by па вэрсіі народных экспэртаў. У 2010-2015 не выступаў жывым складам. Адрадзіўся ў красавіку 2014 з новай вакалісткай Кацярынай Штырц.Вяртаньне CherryVata ў Belsat Music Live
У новым выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна з жывым сэтам выступае гурт CherryVata.
Daybreak
Гурт CherryVata выдаў новы альбом «Daybreak» — першы пасьля 8-гадовай паўзы. Музыкі захавалі фірмовы стыль, але пры гэтым зрабілі сваю музыку больш рокавай.
Вясна
Гурт, які можна назваць клясыкамі беларускай электроннай сцэны, прэзэнтуе на Tuzin.fm першы ў сваёй 14-гадовай гісторыі беларускамоўны рэліз — самотнік «Вясна».