Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў – паэт, пісьменьнік, перакладчык, музыка. Нарадзіўся ў 1977 годзе. Жыве ў Гомелі. Працуе настаўнікам, вядзе блёг, экспэрымэнтуе з музычнымі стылямі. Аўтар кніг «Імя грушы» (2005), «Зямля пад крыламі Фэнікса» (2012), музычных альбомаў «Сьпірт і жоўць расьпятага Тэзэя» (2013), «Другое прышэсьце квантавых катоў» (2014). Песьні, перакладзеныя Балахонавым на беларускую мову, сьпявалі гурты «Серебряная свадьба», Naka, «Нестандартный вариант», Алег Джагер, Zdob si Zdub, 5diez. Сайт творчасьці - http://www.mazdzalina.orgАналіз Топ-100 ад Сяргея Балахонава. So much PIESNIARY
Пісьменьнік Сяргей Балахонаў прааналізаваў рэйтынг «100 найвялікшых беларускіх песень» па вэрсіі Tuzin.fm і высновы свае аздобіў дэматыватарамі ўласнага вырабу.
Чыста свойскі фрык-эмбіент
«Сьпірт і жоўць расьпятага Тэзэя» — яскравы прыклад таго, што можа адбыцца, калі літаратар памяняе тэкставы рэдактар на музычны. Пісьменьнік Сяргей Балахонаў вырашыў зайсьці на тэрыторыю Цемры і запісаў уласны альбом у стылістыцы, блізкай да эмбіенту ды апакаліптычнага фольку…