Kriwi
Утварылася ў 1996 годзе з удзельнікаў гурта "Палац". Стылістыка - world-music. Першы склад - Круглова-Вайцюшкевіч-Выдронак. Уладальнікі "Рок-кароны" у намінацыі "Традыцыі і сучаснасьць" (1997), "Рок-князёўна-98" (Круглова), "Кліп году" за відэа "За туманам" (1999) галоўная "Рок-Карона" (1999) на цырымоніі "Рок-Каранацыя"Пойдзем, дзевачкі
Гурт KRIWI прэзентуе ў аўдыёчарце TuzinFM песню «Пойдзем, дзевачкі» — гэта народная песня, якая набыла новы сэнс у цяперашняй сітуацыі.
Дзявочае каралеўства Kriwi — у #BML (поўнае відэа)
У апошнім выданьні сэзону аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live выступіў гурт, дзякуючы якому беларускі фольк гучыць на сьвет цэлы.
Грушка
У першым туры аўдыё-чарту на «Тузіне Гітоў» бярэ ўдзел песьня «Грушка» з альбому «Traukamurauka» гурта Kriwi. Менавіта гэты твор найлепш адлюстроўвае імкненьні музыкаў надаць сучаснага гучаньня народнаму сьпеву.
Traukamurauka
Круглова з Kriwi яўна спыніла пошукі новага матэрыялу і працуе толькі над іншай падачай знаёмых песень, знойдзеных ды апрацаваных яшчэ ў «дабэрлінскія» часы. Наогул складаецца ўражаньне, што беларускім фольк-музыкам няма чаго выконваць.