Рада
Фольк-гурт існуе з 2006 года. Арганізатарам гурта выступіў Васіль Грынь. Сучасны склад гурта: Сьвятлана Буцкая (мастацкі кіраўнік), Алег Лук’янцаў, Аляксандар Жукоўскі, Васіль Мардачоў. Раней у калектыве гралі і сьпявалі: Васіль Грынь, Алесь Лось, Натальля Матыліцкая, Вольга Шульпянкова. Творчы накірунак: традыцыйны рэгіянальны мужчынскі cьпеў. Мэта творчасьці: шырокая папулярызацыя й адраджэньне традыцыйнай сьпеўнай і музычнай культуры Беларусі. Асноўная частка рэпэртуару сабраная ўдзельнікамі гурту падчас уласных экспедыцый.Дарожка
Музыкі неймаверна ганарацца сваім дэбютным кліпам на песьню «Дарожка», які зьняў рэжысэр Арцём Лобач, і радыя прэзэнтаваць яго ў відэачарце на Tuzin.fm.