Надзея Кучар

Надзея Кучар

Оперная сьпявачка. Нарадзілася 18 траўня 1983 года ў Менску. Скончыла менскую музычную вучэльню імя Глінкі (2003), працавала ў беларускім тэатры опэры і балета (2003-2006), пасьля паехала ў Расею, дзе скончыла кансэрваторыю ў Пецярбургу (2011). Працуе ў Пермаскай опэры, на запрашэньне выступае па ўсім сьвеце. Выступала ў Парыжы, Сант'яга, Вены, Варшаве, Жэневе, Пекіне ды інш. Сярод узнагародаў: першая прэмія на фэстывалі «Магутны Божа» (2006), Гран-Пры на міжнародным конкурсе вакалістаў у Галяндыі International Vocal Competition (2012), двойчы ўладальніца расейскай тэатральнай прэміі «Залатая маска» (2012, 2015), перамога на BBC Cardiff Singer of the World (2015) ды інш.
5139 / 0
20.01.2018
Сьпявачка сьвету Надзея Кучар у студыі Belsat Music Live (поўнае відэа)

Сьпявачка сьвету Надзея Кучар у студыі Belsat Music Live (поўнае відэа)

Зорка сусьветнай опэры зь Беларусі, якая атрымала тытул «Сьпявачкі сьвету» ў конкурсе тэлеканалу Бі-Бі-Сі, стала госьцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна.