
Крумкач
У новым туры дэбютуе песьня гурта «Рокаш» - «Крумкач». Лідэр калектыва Лявон Казакоў пра вобраз апяянага крумкача: «Гэта надзвычай моцны, гераічны, але пры гэтым і трагічны вобраз. Менавіта цеснае спалучэньне гераізму і некаторага трагізму і ёсьць асноўны лейтматыў песьні».
Песьня “Крумкач” зьяўляецца адной з найбольш знакавых у творчасьці гурта. У ей мы паспрабавалі спалучыць уласнае сьветаўспрыманьне разам зь містычнай аурай міталёгіі беларускага сярэднявечча. Адлюстраваньне старадаўняй традыцыі ў межах больш сучасных музычных і вершаваных формаў знайшло свае месца ў гэтай песьні. Крумкач зьяўляецца адной з найбольш таямнічых фігураў як беларускай так і ўвогуле індаэўрапейскай міталёгіі. Дастаткова ўзгадаць тое, што менавіта крумкач лічыўся весьнікам скандынаўскага бога Одзіна. Для нашых продкаў жа крумкач зьяўляўся весьнікам са сьвету памерлых.
У аднайменнай песьні мы паспрабавалі расшыфраваць вобраз крумкача як рэінкарнацыю душы ваяра, які загінуў у сечы. Гэта надзвычай моцны, гераічны, але пры гэтым і трагічны вобраз. Менавіта цеснае спалучэньне гераізму і некаторага трагізму і ёсьць асноўны лейтматыў песні. Чырвонаю ніцьцю праз яе праходзіць тэма пошуку свабоды ў неспрыяльных умовах. Галоўны герой здолеў адшукаць сваю свабоду, але за гэта яму давялося аддаць жыцьцё. Але ён не шкадуе пра гэта, бо менавіта сьмерць у сечы дала яму магчымасьць застацца назаўжды разам са сваёю Радзімай, вольным і няскораным.
Гурт у інтэрнэце - rokash.com
Рокаш – Крумкач (сл. П.Дулінец, сл. Л.Казакоў).Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Лявон Казакоў, для ТГ (з архіву ТГ, 31.05.2007)
КАМЕНТАВАЦЬ