Вышыня
12362 / 0
05.12.2017

Песьня, зь якой пачалася новая Паліна Рэспубліка (аўдыё+відэа)

У зімовым туры аўдыёчарту на TuzinFM сьпявачка Паліна Рэспубліка прэзэнтуе песьню, якая была запісаная жыўцом падчас ейнага сэту ў новым фармаце ў студыі Belsat Music Live.

Менавіта ў праграме Belsat Music Live Паліна Рэспубліка ўпершыню паказала на шырокую публіку новы фармат сваёй творчасьці. Цяпер яна робіць электронную музыку і выступае адна. «Менавіта з гэтае песьні пачалiся мае экспэрымэнты з электронным гучаньнем i сэмпляваньнем. Таму я да трэку стаўлюся крыху сэнтымэнтальна i дарую яму за гэта ўсе ягоныя недахопы. Ён пра самаадчуваньне i пошук свайго месца ў сьвеце», — так прадстаўляе Паліна сваю песьню «Вышыня».

Глядзець цалкам выданьне з Палінай Рэспублікай

Паліна сёлета выпрабавала новы фармат на Mirum Festival, на ўкраінскіх фэстах «Файне місто», «Рэспубліка» і «Захід», стала музычнай госьцяй на літаратурнай прэміі імя Гедройца і на літаратурным фэстывалі «Знак роўнасьці», дала некалькі сольных выступаў у Менску, упершыню сыграла канцэрты у Цюрыху і Санкт-Пецярбургу, прэзэнтавала новую песьню «Зима». Найбліжэйшы канцэрт сьпявачкі — 24 сьнежня ў «Графіці». Больш навінаў — у афіцыйнай суполцы сьпявачкі.

Паліна Рэспубліка — Вышыня (словы і музыка Паліны Паланейчык-Гарадновай)

TuzinFM

На казачны бераг ляцелi арэлi.

Шукалi там глебу і хутка сталелi.

Хацеў вышэй, а нельга.

Не мая вышыня.

 

Ня хопіць сумленьня на горшыя думкі.

Праз брудныя сьцежкі ірвуцца стасункі.

Хацеў лягчэй, а нельга.

Не мая вышыня.