Лета
16070 / 7
24.10.2013

Як Паліна Рэспубліка зь летам разьвіталася

Сваю новую песьню Паліна Рэспубліка напісала ўвесну, хацела прадставіць улетку, але працу над ёй скончылі ўжо пад восень. Палініна «Лета» удзельнічае ў першым туры аўдыё-чарту на «Тузіне Гітоў».

Паліна кажа, што яе песьню «Лета» было вырашана запісаць «амаль што выпадкова». Кавалачак тэксту з музыкай зьявіўся яшчэ мінулай вясной, а вось астатняе  дапісвалася адмыслова да гэтага запісу. Аранжаваў кампазыцыю Ўладзь Пыльчанка. «Яна пра беларускае лета з усёй любоўю», - прадстаўляе свой твор сьпявачка, якая была прызнаная галоўным адкрыцьцём у беларускай музыцы ў 2011 годзе па вэрсіі Tuzin.fm. Ясна, што прэзэнтацыю твору меркавалася зрабіць на пачатку лета, але праца зацягнулася. Такім чынам, Паліна разьвітваецца ёй зь сёлетнім летам і вітае восень, якая для яе будзе цёплай і фэстывальнай.   

Вынікам працы ў студыі яна засталася задаволенай. Але ці будзе вытрыманы ў падобным музычным рэчышчы будучы дэбютны альбом, сьпявачка адказаць ня можа. «Можа ў такім, а можа і не. Як знойдзем грошы, дык будзе альбом. І на ім самі ўсё пачуеце».

Паліна Рэспубліка атрымала вядомасьць пасьля перамогі на фэстывалі «Бардаўская восень» у 2011 годзе. З таго часу яна лічыцца адной з самых пэрспектыўных сьпявачак на беларускай незалежнай сцэне. Спрабавала свае сілы з рок-гуртом Hasta La Fillsta, але ўжывую выступае ў больш камэрным фармаце.

SB, «Тузін Гітоў», фота – Budzma.org

Паліна Рэспубліка – Лета (музыка і словы аўтара). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы. 

КАМЕНТАРЫ:

  • виталий / адказаць
    06.11.2013 / 12:34

    шикарно!

  • Siarhei Balakhonau
    Siarhei Balakhonau / адказаць
    08.11.2013 / 01:40

    Паліну любяць усе:)

  • Аляксей Кульбіцкі
    Аляксей Кульбіцкі / адказаць
    11.11.2013 / 17:09

    Песьня вельмі летняя, канешне )

  • WM / адказаць
    15.11.2013 / 18:58

    мня... і гэтая песьня перамагла ў 1м туры? ((((

  • DIMADRUM / адказаць
    08.01.2014 / 12:44

    Такая простая, и такая светлая.

  • Яўген / адказаць
    08.02.2014 / 10:27

    Дзякуй, Паліна!

  • Muzagent / адказаць
    31.03.2014 / 11:17

    Па першае - добра.
    Добра тое, што з музычнага пункту гледжаньня, мне не сорамна слухаць гэты трэк. Чуецца праца "гукача", чутно, што музыкі, перш чым ісці ў студыю, рэпетыравалі! А гэта, у нашай Беларускай музыцы, на жаль рэдкасць.
    Вакалістке сстаўлю 9 з 10.
    А яшчэ прымна тое, што сэнс песьні не аб тым, якія мы, Беларусы, бедныя засранцы і жывем у лайне, а аб жыцьці. Звычайным, простым і летнім.
    Дарэчы! Быў бы вельмі файны трэк да якога небудзь фільму...
    Малайчына Паліна і ўсе твае музыкі!

  • КАМЕНТАВАЦЬ