Вайцюшкевіч & Бураўкін: з прэтэнзіяй на рок
На ТГ Зьміцер Вайцюшкевіч прэзэнтуе сваю абсалютна новую песьню «Як вецер», якая ўводзе ў альбом «Лірыка» на вершы Генадзя Бураўкіна. На вершы гэтага паэта сьпявала ці ня ўся беларуская эстрада 80-х, але ў такой інтэрпрэтацыі ягоныя творы яшчэ не гучалі.
На думку музыкі, песьня «Як вецер» яскрава сьведчыць, што сапраўдная паэзія ня мае ўзросту. «Спадар Генадзь гэту песьню яшчэ ня чуў, але ён ведае, у якім яна будзе рэчышчы. Ён адразу сказаў: гучаньне крыху не маё, але дазволіў рабіць з гэтым вершам усё, што заўгодна:)».
Зьміцер кажа, што паэзія Бураўкіна – выдатна пасуе да песень: «Яго мова – абсалютна зразумелая, словы выдатна кладуцца на музыку». Альбомам на вершы Бураўкіна Вайцюшкевіч сканчае цыкль праграмаў, прысьвечаны сучасным беларускім паэтам. У самых бліжэйшых яго плянах – зрабіць беларускі альбом на вершы швэдзкіх паэтаў. Дарэчы, праз сваю музычную занятасьць, Вайцюшкевіч часова адмовіўся ад удзелу ў мюзіклу «Прарок».
Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra – Як вецер (музыка - Зьміцер Вайцюшкевіч, словы - Генадзь Бураўкін). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
SB, ТГ, архіў 8.10.2007
КАМЕНТАВАЦЬ